Некаторыя з іранскіх паломнікаў, захопленыя паўстанцамі ў суботу каля лётнішча ў Дамаску, былі насамрэч адстаўнымі байцамі іранскай рэвалюцыйнай гвардыі.
Гэта прызнаў сёньня міністар замежных спраў Ірану Алі Акбар Салехі ў Анкары на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі са сваім турэцкіх калегам Ахмэтам Давутаглу. Пры гэтым Салехі сьцьвярджае, што ў Дамаск, дзе апошнія месяцы ідуць жорсткія баі, іранцы прыехалі выключна для рэлігійнага паломніцтва.
Турэцкі міністар, у сваю чаргу, паабяцаў Ірану дапамогу ў вызваленьні 48 захопленых іранцаў і папрасіў Тэгеран устрымацца ад закідаў на адрас Турэччыны у сувязі з падзеямі ў Сырыі.
На гэтай жа прэсавай канфэрэнцыі Салехі паведаміў, што заўтра ў Тэгеране адкрыецца сустрэча для абмеркаваньня сытуацыі ў Сырыі, у якой возьмуць удзел 10 краінаў, не ўдакладніўшы, аднак, якіх менавіта.