Іран дапаможа Асаду душыць паўстаньне

Іранскі вярхоўны лідэр Алі Хамэнеі Саід Джалілі на сустрэчы з прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам у Дамаску 7 жніўня 2012

Іран лічыць Сырыю часткай «восі супраціву» супольным ворагам і працягне аказваць дапамогу Дамаску.

Пра гэта заявіў дарадца іранскага вярхоўнага лідэра Алі Хамэнеі Саід Джалілі на сустрэчы з прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам у Дамаску.

Асад, які зьявіўся ў эфіры сырыйскага тэлебачаньня ўпершыню ад 22 ліпеня, заявіў на сустрэчы, што ўрадавыя войскі працягнуць ачышчаць краіну ад «тэрарыстаў» — так афіцыйны Дамаск называе паўстанцаў. Іран зьяўляецца адным з галоўных хаўрусьнікаў цяперашняга сырыйскага рэжыму.


Тым часам працягваюцца баі паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі на поўначы Сырыі.


Дзяржсакратар ЗША Гіляры Клінтан падчас візыту ў Паўднёва-Афрыканскую рэспубліку заклікала міжнародную супольнасьць пачаць будаваць пляны дапамогі Сырыі пасьля непазьбежнага, на яе думку, падзеньня рэжыму Асада.