Пытаньне абмену інфармацыяй будзе абмяркоўвацца на паседжаньнях Міждзяржаўнай міжведамаснай рабочай групы па выпрацоўцы рэкамэндацый па правядзеньні ўзгодненай міграцыйнай палітыкі гэтак званай Саюзнай дзяржавы. Паседжаньні заплянаваныя на 7 і 8 жніўня.
Экспэрты плянуюць абмеркаваць, сярод іншага, падрыхтоўку пагадненьня, якое прадугледжвае ўзаемнае прызнаньне рашэньняў аб адмове ва ўезьдзе на тэрыторыю гэтак званай Саюзнай дзяржавы грамадзянаў трэціх краін, а таксама абмен зьвесткамі пра асобаў, супраць якіх дзейнічаюць абмежаваньні на выезд, паведамляе БелаПАН.
У сакавіку, гаворачы пра сьпіс невыязных, Аляксандар Лукашэнка заявіў: «А мы зрабілі. І то мы яго яшчэ не ўвялі. На поўную моц яшчэ не ўвялі. Але ўвядзем».
Пасьля гэтага за мяжу ў розны час не змаглі выехаць два дзясяткі палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў і журналістаў.
Сярод іх:
рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва» Андрэй Дынько
Указам ад 4 ліпеня Аляксандар Лукашэнка даў КДБ права не пускаць за мяжу беларусаў, якія знаходзяцца на прафіляктычным уліку ў органах дзяржбясьпекі. 19 ліпеня на прафіляктычны ўлік быў пастаўлены Андрэй Бандарэнка.
Два дзясяткі невыязных

- старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жана Літвіна
- старшыня «Беларускага Хэльсынскага камітэту» Алег Гулак
- праваабаронца Валянцін Стэфановіч
- старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька
- старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін
- ягоны намесьнік Валеры Ўхналёў
- намесьнік кіраўніка руху «За свабоду» Віктар Карняенка
- старшыня партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» Станіслаў Шушкевіч
- палітык і сябра аргкамітэту партыі «Беларускі рух» Вінцук Вячорка
- сябра аргкамітэту партыі «Беларускі рух» Віктар Івашкевіч