Прыз за «Такое жыцьцё» — у Горадню!

Your browser doesn’t support HTML5

Відэасэрыял «Такое жыцьцё» — гэта пошук кадраў, якія гавораць самі за сябе. Мы здымаем яго разам з чытачамі сайту «Свабоды», а лепшыя з дасланых у рэдакцыю ролікаў адзначаем прызам. Па выніках чэрвеня-ліпеня лепшым стала відэа «Сабака возіць інваліда» ад Уладзімера Б. з Горадні — аўтар атрымае невялікую HD-камэру ў падарунак.
Дасылайце вашыя відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» праз пошту rferl.minsk@gmail.com — аўтары найлепшых дасланых відэа атрымаюць HD-камэру ў падарунак.

Тэхнічныя патрабаваньні: пажаданыя мінімальныя памеры карцінкі — 640х360 (прапорцыя 16:9) альбо 480х360 (4:3); відэа можа быць у любым з агульнапрынятых фарматаў — MPEG, MPEG2, MP4, AVI, 3GP ці іншым.

Відэарубрыка «Такое жыцьцё» — шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе. Здымаюць карэспандэнты «Свабоды» — здымайце і вы!