Ад 1-га жніўня павышаны акцызы на нафтапрадукты і алькагольныя напоі. Акцыз на алькаголь падвышана на 4-37%, на паліва — на 10%.
Рашэньне падвысіць акцызы замацаванае ўказам № 349 ад 31 ліпеня 2012 г, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Гэтыя акцызы будуць дзейнічаюць да 31 сьнежня 2012 года, піша БелаПАН.
Акцыз — ускосны агульнадзяржаўны падатак, які ўсталёўваецца на прадметы масавага спажываньня ўнутры краіны. Акцыз уключаецца ў цану тавараў або тарыф за паслугі і тым самым фактычна выплачваецца спажыўцом.

Марка паліва | Акцыз за 1 тону |
---|---|
АІ95 і АІ98 | 1 млн. 26 тыс |
АІ92 | 1 млн. 286 тыс. 690 рублёў |
АІ80 | 1 млн. 459 тыс. 220 рублёў |
Дызэльнае паліва | 826 тыс. 540 рублёў |
Біядызэльнае паліва | нулявая стаўка |
Гатунак алькаголю | На колькі вырас акцыз, у % - акцыз ў рублях за літар 100-адсоткавага сьпірту, які зьмяшчаецца ў гатовай прадукцыі |
---|---|
Віны пладовыя мацаваныя марачныя, палепшанай якасьці | 36,5% - 37 280 |
Слабаалькагольныя натуральныя напоі | 13,8% - 3 520 |
Віны натуральныя | 4,4% - 3 520 |
Пладова-ягадныя натуральныя віны, сідры | 3,5 - 580 |