Дэсант мядзьведзікаў у цэнтры Менску

Фота zapraudu.info

Ля Опэрнага тэатру у Менску прайшла акцыя салідарнасьці з арыштаванымі па справе аб «плюшавым дэсанце».
«Плюшавых мядзведзяў-дэсантнікаў у паласатых цяльняшках выставілі побач з фантанам ля Опэрнага тэатру ў Менску. На цацках былі плякаты, якія заклікаюць вызваліць арыштаваных фатографа Сурапіна, рыэлтара Башарымава», — паведамляе прэсавая служба кампаніі «Гавары праўду».

Фота zapraudu. info



Фатограф Антон Сурапін першым выклаў у сеціва фатаздымкі «плюшавага дэсанту».

Сяргей Башарымаў здаў у Менску кватэру швэдам, якія арганізавалі акцыю.

Абодвух затрымалі, цяпер яны ў турме КДБ.

4 ліпеня лёгкаматорны самалёт, якім кіравалі супрацоўнікі швэдзкага рэклямнага агенцтва Studio Total, перасек мяжу з боку Літвы. Удзельнікі палёту раскідалі над Івянцом і Менскам плюшавых мішак з заклікамі да свабодзе прэсы ў краіне.

Тады Мінабароны заявіла, што парушэнняў паветранай прасторы Беларусі не было, і назвала інфармацыю пра "дэсант плюшавых мішак "правакацыяй.

26 ліпеня прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў факт незаконнага ўварваньня ў паветраную прастору краіны замежнага лёгкаматорнага самалёта.

31 ліпеня Лукашэнка вызваліў ад пасады старшыні Дзяржпагранкамітэту Ігара Рачкоўскага і кіраўніка ВПС і войскаў СПА Дзьмітрыя Пахмелкіна, шэрагу кіраўнікоў сілавых структур абвешчаныя вымовы, нагадвае Інтэрфакс.