Праваабаронца, юрыст з Гомеля Леанід Судаленка зьвярнуўся да старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай з прапановай пазнаёміць усіх чальцоў акруговых выбарчых камісіяў зь меркаваньнем Камітэту ААН па правах чалавека ад 19 кастрычніка 2010 году.
Яно тычыцца адмовы Судаленку з боку Хойніцкай акруговай выбарчай камісіі № 47 у рэгістрацыі яго кандыдатам у дэпутаты парлямэнту на выбарах-2004. Адмову падтрымаў і Цэнтравыбаркам — бо Судаленка нібыта няправільна пазначыў у анкеце месца сваёй працы.
Пасьля таго як Леанід Судаленка ня здолеў давесьці сваю праўду ў Беларусі, ён і зьвярнуўся ў Камітэт ААН. Незалежныя міжнародныя экспэрты прыйшлі да высновы, што правы гомельскага актывіста на ўдзел у вядзеньні дзяржаўных спраў і балятаваньні кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў былі парушаныя.
«З 14 па 23 жніўня акруговыя камісіі будуць рэгістраваць цяперашніх прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. І ня выключана, што ў асобных акругах дэмакратычным вылучэнцам будзе зноў адмоўлена ў рэгістрацыі, як і мне ў 2004 годзе, дзеля таго каб „зачысьціць“ акругу пад кандыдата ад улады. Таму я й прапаную Цэнтравыбаркаму давесьці вышэйзгаданае меркаваньне Камітэту ААН па правах чалавека да чальцоў акруговых камісіяў», — кажа Леанід Судаленка.
Да заявы спадар Судаленка далучыў копію рашэньня Камітэту ААН і спадзяецца на станоўчыя захады Цэнтравыбаркаму ў справе інфармаваньня акруговых камісіяў.