З 1 жніўня працоўныя пэнсіі павышаюцца на 17%, сацыяльныя пэнсіі — на 13%. Адначасова істотна даражэюць жыльлёва-камунальныя паслугі: тарыфы на тэхабслугоўваньне — на 26,6%, на карыстаньне ліфтам — на 29,4%. Заўважна вырастуць кошты на электраэнэргію і газ: на 23,7% і 11,8% адпаведна. Уздымаюць тарыфы і мабільныя апэратары.
Апошні раз тарыфы на камуналку ўздымаліся ў чэрвені, калі падаражэла гарачая і халодная вада, каналізацыя і ацяпленьне. Жнівеньскае падвышэньне тарыфаў — не апошняе, бо паводле плянаў ураду да канца году беларусы павінны аплачваць 35% кошту паслугаў ЖКГ замест сёньняшніх 16%.
Адначасова крыху паднялі пэнсіі. Як да чарговых падвышэньняў ставяцца самі пэнсіянэры?
Спадарыня: «Пэнсію дадаюць — значыць, трэба яе забраць. Ну як мы ставімся да росту тарыфаў? Усё адно трэба плаціць».
Бабуля: «Ня пойдзеш жа ваяваць… Усё адно давядзецца плаціць. Плаціш ціхенька, і ладна».
Спадар: «А што рабіць? Тут абурайся, не абурайся — пастаянна павышэньне ідзе. Хто ў нас пытаецца? Мітынгаваць мы ня пойдзем».
Спадарыня: «Прыходзіцца цярпець. А што нам застаецца рабіць? Кошты павышаюцца паўсюль. У краму прыходзіш — кожны дзень кошты новыя. Таксама цярпім».
Былы міністар працы і сацыяльнай абароны Аляксандар Сасноў, што да павышэньня пэнсіяў і адначасовага росту тарыфаў ЖКГ, выказаў такое меркаваньне:
«Перад выбарамі трэба ўлагодзіць электарат. Вось і падвышаюць пэнсіі і дапамогі. А з другога боку, трэба неяк утрымліваць сваю камунальную гаспадарку. Таму трэба там цэны падвышаць. Я думаю, усе падвышэньні, якія робяцца зараз і будуць яшчэ рабіцца, яны ўсе пасьля выбараў будуць аднятыя, зьедзеныя ростам цэнаў».
Экс-старшыня Нацыянальнага банку, прафэсар эканомікі Станіслаў Багданкевіч сьцьвярджае, што аднамомантнага павышэньня пэнсіяў адразу на 17% дзяржбюджэт ня вытрымае:
«У нас намечана, што рост грашовых даходаў складзе за год толькі 3% рэальных. Тое, што заробак вырасьце з 350 даляраў да 500 (на 40%) — гэта ўсё папулісцкія заявы, якія нічога ня вартыя. А вось гэтыя суадносіны, калі прадукцыйнасьць працы расьце на 4%, заробкі на 3% за год — гэта нашы рэаліі. Іншая справа — праблема цэнаў. Калі б урад спыніў рост цэнаў, тады ня трэба было б дапускаць такі рост пэнсіяў, дапамогаў, заробкаў».
Эканаміст Міхал Залескі падкрэсьлівае, што павышэньне пэнсіяў на 17%, імкненьне давесьці сярэдні заробак да эквіваленту ў 500 даляраў не падмацаваныя эканамічна:
«Вось гэтыя павышэньні заробкаў і пэнсіяў — з палітычнымі мэтамі. Таму што яны не падмацаваныя ростам прадукцыйнасьці працы — яны вымагаюць пэўнай кампэнсацыі, бо інакш можна перакуліць грашовую сыстэму. Для таго, каб атрыманае людзі хутчэй аддавалі, трэба павышаць цэны на найбольш масавыя прадукты і паслугі. Таму што па капеечцы ўсё гэта хутчэй вяртаецца, чым вялікімі кавалкамі ў нямногіх адбіраць. Тэхнічна лягчэй павысіць камунальныя плацяжы, чым падаткі на прадметы багацьця, раскошы, „Ролс-ройсы“, да прыкладу. І вось паралельна адбываюцца два працэсы: адна рука дае, другая забірае. Пры гэтым атрымліваецца пэўны балянс, каб усё выглядала прыстойна».