Алесь Бяляцкі з старэйшым братам Валодзем. Мястэчка Вяртсіля ў Карэліі, дзе нарадзіўся Алесь, 1964 год
Алесь Бяляцкі з маці Нінай Аляксандраўнай. Сьветлагорск, 1970
Алесь Бяляцкі каля магілы Максіма Багдановіча. Ялта, 1979
Сябры-студэнты Эдуард Акулін і Алесь Бяляцкі. Гомель, 1980
Алесь Бяляцкі — важаты ў дзіцячым лягеры пад Гомлем. 1982
Студэнцкі музычны гурт „Баскі“: Аляксандар Капыткоў, Сяргей Скачынскі, Алесь Бяляцкі, Анатоль Кавалёў, Эдуард Акулін. Вёска Стаўбун Веткаўскага раёну, 1983
Алесь Бяляцкі ў войску з братам Уладзімерам. Сьвярдлоўск, 1984
Шлюб Натальлі Пінчук і Алеся Бяляцкага. Менск, 1987
Першае шэсьце ў Курапаты. На пярэднім пляне Алесь Жлутка, Вінцук Вячорка, Алесь Бяляцкі, Алесь Астраўцоў. Менск, 1988
Алесь Бяляцкі робіць экскурсію па музэі Багдановіча для амэрыканскага сьпевака беларускага паходжаньня Данчыка (Багдана Андрусішына). Галіна Прыма, Алесь Бяляцкі, Уладзімер Пузыня, Данчык, Яўген Анішчык. Менск, 1989
Сьвяткаваньне 5-й гадавіны Беларускага народнага фронту. Яўген Кулік, Аляксандар Лукашук, Алесь Бяляцкі, Зянон Пазьняк. Менск, 1993
Алесь Бяляцкі на мітынгу апазыцыі ля Опэрнага тэатру. Сьпявае бард Андрэй Мельнікаў. Менск, 1997
Алесь Бяляцкі на мітынгу паліць праект саюзнай дамовы з Расеяй. Побач зь ім Мікола Статкевіч, Вінцук Вячорка, Уладзімер Кармілкін. Менск, 1999
Акцыя памяці зьніклых палітыкаў каля будынку КДБ Беларусі. Валер Каліноўскі, Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Тацяна Равяка, Алена Лапцёнак. Менск, 2000
Каля магілы Старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага. Алесь Бяляцкі, Анатоль Лябедзька, Станіслаў Шушкевіч, Вінцук Вячорка. Прага, 2000
Алесь Бяляцкі, Анатоль Лябедзька, Аляксей Міхалевіч, Вінцук Вячорка на сустрэчы з Вацлавам Гаўлам. Прага, 2000
Алесь Бяляцкі і амбасадар ЗША ў Менску Майкл Козак. Менск, 2001
Алесь Бяляцкі – дэлегат зьезду БНФ. Менск, 2001
Алесь Бяляцкі бярэ ўдзел у абароне мэмарыялу Курапаты ад разбурэньня падчас будаўніцтва кальцавой дарогі вакол Менску. Алесь Бяляцкі і Мечыслаў Грыб. Курапаты, 2001
Уладзімер Лабковіч, Алесь і Адам Бяляцкія, Валянцін Стэфановіч на акцыі ў падтрымку незалежнай газэты „Народная воля“. Менск, 2004
У кулюарах Камісіі правоў чалавека ААН. Алесь Бяляцкі, Дзьмітры Маркушэўскі, Адрыян Сэвэрын. Жэнэва, 2005
Алесь Бяляцкі з групай актывістаў Саюзу палякаў Беларусі, якія бароняць сядзібу СПБ ад захопу ўладамі. Горадня, 2005
Спэцназаўцы ў цывільным арыштоўваюць Алеся Бяляцкага ў Дзень Волі. Менск, 2004
Алесь Бяляцкі -- назіральнік на выбарах ва Ўкраіне. Кіеў, 2004
Алесь з жонкай Натальляй і сынам Адамам. Менск, 2006
Алесь Бяляцкі наведвае палітвязьня Мікалая Статкевіча. Вёска Блонь Пухавіцкага раёну, 2007
Каля статуі Свабоды. Нью-Ёрк, 2007
Акцыя ў падтрымку палітвязьня Зьмітра Дашкевіча каля будынку МУС Беларусі. Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Сяргей Сыс. Менск, 2008
Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч падчас праваабарончай місіі на Кубе. Гавана, 2008
Алесь Бяляцкі ў музэі самвыдавецтва. Кіеў, 2009
Алесь Бяляцкі ў складзе місіі ў Кіргізстане. 2010
Алесь Бяляцкі на канфэрэнцыі ў пострэвалюцыйным Тунісе. 2011
Акцыя за вызваленьне Алеся Бяляцкага каля амбасады Беларусі ў Францыі. Парыж, 2011
Першае фота пасьля вызваленьня з калёніі. У электрычцы на станцыі „Інстытут культуры“ ў Менску. 21 чэрвеня 2014
Бяляцкі расказвае пра свае амаль тры гады ў калёніі ў менскай студыі Радыё Свабода. 25 чэрвеня 2014
Бяляцкі прэзэнтуе сваю пятую кнігу «Халоднае крыло Радзімы» у менскай сядзібе БНФ. 23 сьнежня 2014
Бяляцкі з паплечнікамі раздае ў Менску спэцвыпускі незалежных газэт «Новы час» ды «Народная воля» ў Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. Беларусь застаецца апошняй краінай у Эўропе, дзе існуе сьмяротная кара. 10 кастрычніка 2016
Алесь Бяляцкі і старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец выступаюць на 26-й сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Менску. 6 ліпеня 2017
Бяляцкі чакае каля кватэры заснавальніка і дырэктара незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая, дзе сілавікі праводзяць ператрус. 14 чэрвеня 2018
Бяляцкі на судзе супраць кіраўніка чачэнскага офісу расейскага праваабарончага таварыства „Мемориал Аюба Тытыева. Грозны, лістапад 2018
Бяляцкі сярод ляўрэатаў прэміі за турэмную літаратуру імя Францішка Аляхновіча. Менск, 10 сьнежня 2018
Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч падчас працэсу над палітвязьнем Зьмітром Паліенкам. Менск, 17 кастрычніка 2019
«Вясноўцы» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзь Лабковіч на адным з шматтысячных маршаў у жніўні 2020
Алесь Бяляцкі атрымлівае прэмію «Right Livelihood Award», Стакгольм, 3 сьнежня 2020
Алесь Бяляцкі і Сьвятлана Ціханоўская
Акцыя падтрымкі Алеся Бяляцкага і ягоных паплечнікаў-праваабаронцаў у Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі каля беларускай амбасады ў Вільні. 4 жніўня 2022
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.