Дзьве гадзіны актывіст незалежнага прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксей Паўлоўскі вымушаны быў даводзіць міліцыянтам, што ў інтэрнаце № 2 заводу «Зэніт» ён зьбіраў подпісы ў падтрымку патэнцыйных дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Рыгора Антановіча ды Ўладзімера Пунчанку.
Паводле актывіста затрымалі яго каля васьмі гадзінаў вечара. Як ён сьцьвярджае, міліцыю ў інтэрнат выклікала вахцёрка.
«Яна націснула трывожную кнопку. Прыехалі двое міліцыянтаў. Ім вахцёрка давяла, што я ў інтэрнаце займаюся палітычнай агітацыяй. Мяне завезьлі ў пастарунак. Там я паказаў падпісныя лісты і мяне зноў павезьлі ў інтэрнат. Там высьветлілася, што вахцёрцы загадала камэндант выклікаць міліцыю, калі ў інтэрнат прыйду я зьбіраць подпісы. Камэнданту ў сваю чаргу загадаў намесьнік дырэктара па ідэалёгіі заводу „Зэніт“. Мяне адпусьцілі. Міліцыянты склалі пратакол на беспадстаўны выклік. Я зьбіраюся пісаць скаргі ў акруговую выбарчую камісію і ў пракуратуру аб перашкодзе збору подпісу і на беспадстаўны выклік міліцыянтаў. Сытуацыя з маім затрыманьне паказвае, што роўных умоваў для усіх прэтэндэнтаў на дэпутацтва няма», — заяўляе Аляксей Паўлоўскі.
На Магілёўшчыне інцыдэнт у інтэрнаце з Паўлоўскім ня першы за час збору подпісаў у падтрымку апазыцыйных прэтэндэнтаў на дэпутацтва. У Бабруйску скаргу пра нядопуск у інтэрнаты напісалі ў акруговую камісію зьбіральнікі подпісаў за прэтэндэнтку ад «Гавары праўду» Аксану Самуйлаву. З такой жа сытуацыяй сутыкнулася й магілёўская зьбіральніца подпісаў Валянціна Шчэтнікава. Яна зьбірае подпісы ў падтрымку тых жа патэнцыйных прэтэндэнтаў на дэпутацтва што й Аляксей Паўлоўскі.