57 так званых «сьпікераў» — фармальных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня, якія вылучаныя на пазачарговым зьезьдзе Аб’яднанай грамадзянскай партыі, ня будуць зьбіраць подпісы выбарцаў.
Пра гэта «Свабодзе» паведаміў намесьнік старшыні партыі Леў Марголін.
Такая пазыцыя грунтуецца, паводле ягоных словаў, на тым, што партыя 15 верасьня здыме ўсіх заяўленых кандыдатаў з выбарчай гонкі:
«Хадзіць па кватэрах і зьбіраць подпісы нашы кандыдаты ня будуць. Матывацыя гэтага рашэньня — ня ўводзіць выбарцаў у зман. Бо калі я, напрыклад, прыходжу да кагосьці на кватэру і кажу — пастаўце за мяне подпіс, то гэта адразу падразумявае і — „прагаласуйце за мяне“.
Таму выбарцы нас на кватэрах бачыць ня будуць. Яны будуць бачыць нас толькі на пікетах, дзе мы ім адразу будзем казаць, што мы — за сумленныя выбары, а гэтыя выбары мы такімі ня лічым. І на тэлебачаньні, і на радыё мы адразу пачнём гаворку з таго, што нашых прозьвішчаў у бюлетэнях ня будзе. Таму мы і не заклікаем вас галасаваць за сябе».