Па амністыі пакуль вызвалілі 237 чалавек

Па дадзеных на 27 ліпеня, разгледжана пытаньне пра амністыю 1 640 асуджаных. Усяго пад амністыю трапляе 15 034 чалавека.
237 чалавека вызвалена з калёніяў.

Прынятае рашэньне пра скарачэньне тэрміну пакараньня на 1 год у дачыненьні да 406 чалавек.

997 асуджаным адмоўлена ў амністыі.

Такія дадзеныя паведамілі БелаПАН у МУС Беларусі.


Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон пра амністыю з ліпені.

12 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка правёў нараду ў справе амністыі, падчас якой заявіў, што сярод крытэрыяў адбору амніставаных не павінна быць палітыкі. Лукашэнка з азначыў, што неабходна вызначыць крытэры амністыі: «І нацягваць туды, насуперак гэтым крытэрам, людзей, якія не павінны выходзіць, у тым ліку па нейкіх палітычных матывах, ні ў якім выпадку нельга,» — заявіў ён.

Асуджаныя паводле артыкулаў Крымінальнага кодэксу 293 («Масавыя беспарадкі»), 367 («Паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»), 369-3 («Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў») не падпадаюць пад амністыю.