У Лёндане кіраўнік Міжнароднага Алімпійскага камітэту Жак Роге абвясьціў брытанскую сталіцу гатовай прыняць летнія Гульні 2012 году.
Алімпійскі агонь плыве па Тэмзе на борце каралеўскай баржы «Глёрыяна», набліжаючыся да Стэтфордзкага стадыёна, дзе адбудзецца цырымонія адкрыцця 30-й летняй Алімпіяды.
Пакуль трымаецца ў таямніцы імя спартоўца, які запаліць Алімпійскі агонь.
Раніцай у Лёндане 3-хвілінны звон Біг Бэна адзначыў наступ дня адкрыцьця Алімпійскіх гульняў. Гэтая падзея ўжо названая гістарычнай, бо гадзіны-звон Вэстмінстэрскага палаца дагэтуль толькі аднойчы адхіліліся ад свайго звычайнага графіку працы 15 лютага 1952 году, калі Вялікая Брытанія хавала караля Георга VI.
За трохгадзіннай цырымоніяй адкрыцьця Алімпіяды, якая стартуе ў 23.00 паводле менскага часу, будуць назіраць 80 тысяч гледачоў на стадыёне і амаль мільярд тэлегледачоў ва ўсім сьвеце.
На працягу 16 дзён спаборніцтваў 10 з паловай тысяч спартоўцаў з 205 краін будуць змагацца за алімпійскія мэдалі.
Каралева Вялікабрытаніі Лізавета ІІ і прынц Філіп арганізуюць сёньня ў Букінгемскім палацы ўрачысты прыём у гонар прысутных кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, а ў Гайд-парку пройдзе канцэрт.