Сёньня афіцыйна распачынаецца падзея, да якой не адзін год рыхтаваліся тысячы спартоўцаў і мільённая армія заўзятараў ва ўсім сьвеце. Позна ўвечары ў Лёндане цырымоніяй урачыстага адкрыцьця стартуюць юбілейныя, ХХХ Алімпійскія гульні. Для Беларусі Гульні ўжо адзначыліся гучным скандалам — улады Вялікай Брытаніі адмовілі ў візе апошняму дыктатару Эўропы, беларускаму кіраўніку Аляксандру Лукашэнку.
Разам з 15 тысячамі замежных атлетаў, якіх сабраў алімпійскі Лёндан, сёньня загарыцца зялёнае сьвятло і перад 170 спартоўцамі зь Беларусі, якія будуць змагацца за мэдалі ў 25 дысцыплінах. Але яшчэ да пачатку стартаў арганізатары паказыталі нэрвы беларускай дэлегацыі, адлучыўшы ад Алімпіяды прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі Аляксандра Лукашэнку.
Між тым, як кажа сьведка падрыхтоўкі да галоўных стартаў чатырохгодзьдзя, незалежны журналіст і навучэнец адной зь лёнданскіх ВНУ Кастусь Лашкевіч, для спартовай грамадзкасьці і нават для мясцовых мэдыяў гэтая «страта» амаль незаўважная:
«Найперш адзначу, што асаблівай цікавасьці ў брытанскай прэсы навіна ня выклікала. Натуральна, былі публікацыі ў вядучых выданьнях, але гэта была, хутчэй, інфармацыя зь невялікім бэкграўндам пра тое, хто такі Лукашэнка і адкуль. Насамрэч у такі час вельмі шмат іншых інфармацыйных нагодаў, і краіна Беларусь, ейны кіраўнік не ўваходзяць у сфэру зацікаўленьня брытанцаў. Таму і асаблівай увагі да іх таксама няма. Нашмат большую тут цікавасьць і рэзананс выклікалі першыя скандалы, палітычныя канфлікты, якія можна назваць памылкамі арганізатараў. Напрыклад, калі падчас футбольнага матчу жаночых камандаў зборная Паўночнай Карэі была прадстаўленая сьцягам Паўднёвай Карэі. Ці, прыкладам, тым, што тут, у цэнтры Лёндану, на скрыжаваньні буйных гандлёвых вуліц Оксфард-стрыт і Рыджэнт-стрыт арганізатары павесілі спачатку нацыянальны сьцяг Тайваня, а потым замянілі яго на алімпійскі сьцяг гэтай краіны — праз патэнцыйную незадаволенасьць кітайскай дэлегацыі. То бок мы ў прынцыпе невядомыя брытанцам, мы не цікавыя брытанцам, як іншыя буйныя краіны. Таму, мяркую, адсутнасьці Лукашэнкі тут ніхто асабліва і не заўважыць».
Фактычна Алімпіяда для беларусаў пачалася яшчэ ўчора, 26 ліпеня. Алімпійская футбольная зборная Беларусі, якая ўпершыню ў гісторыі трапіла на спаборніцтвы такога маштабу, годна дэбютавала, перамогшы ў першай сустрэчы групавой стадыі каманду Новай Зэляндыі зь лікам 1:0. Неўзабаве да іх далучацца і іншыя атлеты, ад якіх дзяржаўныя функцыянэры чакаюць — ні многа ні мала — 25 мэдалёў. Прычым як мінімум 5 зь іх павінны быць залатыя. Ня так даўно ў інтэрвію «Свабодзе» былы міністар спорту і турызму Юрый Сівакоў недвухсэнсоўна даў зразумець, што ад такога пляну можа «пуп разьвязацца». Прыблізна такой жа думкі трымаецца і ягоны наступнік на міністэрскай пасадзе Аляксандар Грыгараў — папярэднік цяперашняга кіраўніка ведамства Алега Качана. Ён нагадаў, што нават чатыры гады таму ў Пэкіне беларусы ў нашмат больш аптымальным складзе заваявалі 4 залатыя, 5 срэбных і 10 бронзавых мэдалёў — усяго 19 узнагародаў:
«Я думаю, што чыноўнікі, можа, не да канца зразумелі сытуацыю, ці яшчэ што. Ня ведаю, бо пляны адназначна завышаныя. Магу сказаць па Алімпійскіх гульнях-2008 у Пэкіне, да якіх я меў непасрэднае дачыненьне. Кожнаму спартоўцу ставіліся канкрэтныя задачы ў кожным відзе праграмы. Так, яны ставіліся не на 17–19 мэдалёў, яны ставіліся ў крыху большай колькасьці. Але атрымаўся таксама вельмі добры, прыстойны вынік — 19 мэдалёў з улікам Ціхана і Дзевятоўскага, якія празь міжнародны суд мусілі даводзіць неапраўданасьць абвінавачаньняў ва ўжываньні допінгу. Але 25 мэдалёў — гэта звышзадача».
Ці ўдасца беларусам дасягнуць вышыняў, якія перад атлетамі акрэсьлілі спартовыя функцыянэры? Сёлета ў Лёндан не паехалі многія мэдалёвыя спадзяваньні, уключна з малатабойцам Вадзімам Дзевятоўскім, штангістам Андрэем Арамнавым, бягухай Юліяй Несьцярэнкай. Іншыя ж прызнаюцца, што ня ў лепшай кандыцыі. Таму для бальшыні паездка ў брытанскую сталіцу адпачатку выглядае як падарожжа дзеля забавы.
Сам жа Лёндан, як расказвае Кастусь Лашкевіч, гэтымі днямі ператварыўся ў вялізны мурашнік, які з усіх бакоў кантралююць пільныя супрацоўнікі шматлікіх органаў бясьпекі:
«Натуральна, гэта найбольш адчуваецца ў раёнах непасрэднага разьмяшчэньня алімпійскіх аб’ектаў і, вядома, найбольш вакол алімпійскага парку ў раёне Страдфард. Менавіта там сканцэнтраваная найбольшая частка аховы як цывільнай, так і вайскоўцаў і паліцыі. І, само сабой, вакол іншых аб’ектаў, вакол Лёндану і іншых гарадоў, дзе праводзяцца алімпійскія спаборніцтвы. Але што да мераў бясьпекі агулам, то я не сказаў бы, што гэта надта кардынальным чынам адбілася на жыцьці лёнданцаў».
Урачыстая цырымонія адкрыцьця Алімпійскіх гульняў пачнецца а 23-й гадзіне паводле менскага часу. Шоў расьцягнецца сама меней на тры гадзіны.