Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, які знаходзіцца з рабочым візітам у Італіі правёў сустрэчу з новаабраным старшынём Парлямэнцкай асамблеі Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (ПА АБСЭ) Рыкардам Мільёры, паведамляе прэс-служба МЗС РБ.
Падчас сустрэчы "бакі абмеркавалі комплекс пытаньняў узаемадзеяньня Беларусі з АБСЭ, у тым ліку ўдзел прадстаўнікоў ПА АБСЭ ў міжнародным назіраньні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 23 верасьня", - гаворыцца ў паведамленьні.
Раней у гэтым месяцы Парлямэнцкая Асамблея АБСЭ на сваёй штогадовай сэсіі ў Манака беспрэцэдэнтна жорстка асудзіла беларускія ўлады за парушэньні правоў чалавека і наяўнасьць у краіне палітвязьняў.
Калі леташняя рэзалюцыя штогадовай сэсіі ПА АБСЭ заклікала беларускія ўлады «вызваліць усіх людзей, затрыманых у сувязі з дэманстрацыяй (19 снежня 2010), якія павінны быць прызнаныя палітычнымі зьняволенымі», то сёлетняя рэзалюцыя патрабуе «Неадкладна і без усялякіх умоваў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зьняволеных у Беларусі» і «гарантаваць поўнае аднаўленне іх палітычных правоў».