Вярхоўны камісар АБСЭ ў справе нацыянальных меншасьцяў Кнут Вольлебек адзначае, што стаіць на пазыцыі, выказанай ім у сьнежні 2010 году ў лісьце да старшыні Вярхоўнай Рады з крытычнай ацэнкай законапраекту аб мовах.
Як паведамілі ў прэс-службе партыі «Фронт Пераменаў», пра гэта ён сказаў учора падчас сустрэчы са старшынём Рады Аб’яднанай апазыцыі «Радзіма» Арсэніем Яцанюком.
У сваім лісьце Вярхоўны камісар адзначаў, што праект закону не прадугледжвае ўрэгуляваньне моўнага пытаньня ва Ўкраіне такім чынам, каб гэта адпавядала правам нацыянальных меншасьцяў згодна зь міжнародным стандартам, засяроджваецца выключна на прасоўваньні расейскай мовы і не надае гарантыяў тым, хто размаўляе на дзяржаўнай мове.
3 ліпеня Вярхоўная Рада галасамі 248 дэпутацкіх картак прыняла закон «Аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі», які значна пашырае сфэру прымяненьня расейскай мовы. Апазыцыя лічыць, што гэты закон фактычна пойдзе на шкоду дзяржаўнай украінскай мове і заяўляе, што ён быў прыняты зь вялікай колькасьцю парушэньняў