У баях за сырыйскі горад Алепа ўрадавыя войскі выкарысталі самалёты-зьнішчальнікі, паведамляе карэспандэнт Бі-Бі-Сі, які знаходзіцца непадалёк ад месца баёў.
Гэта першы выпадак выкарыстаньня вайсковай авіяцыі ў гэтым горадзе. Паўстанцы пачалі наступ на Алепа на выходных – у надзеі ўсталяваць над ім поўны кантроль. Войскі, верныя рэжыму сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада, вядуць ракетны і артылерыйскі абстрэл. Асобныя цэлі ў горадзе абстрэльваюцца зь верталётаў.
Паўстанцы, паводле францускага карэспандэнта, які знаходзіцца на месцы падзеяў, аблягаюць паліцэйскія ўчасткі ў цэнтры гораду. Раней ўрадавыя войскі ўзялі пад поўны кантроль сталіцу краіны Дамаск.
Паводле праваабаронцаў, у сутыкненьнях у Сырыі ў аўторак загінулі прынамсі 80 чалавек. Афіцыйныя сірыйскія СМІ паведамілі сёньня аб прызначэньні генэрала Алі Мамлука кіраўніком службы нацыянальнай бясьпекі ў сувязі з перастаноўкамі, выкліканымі забойствам чатырох найвышэйшых урадавых службоўцаў пры нападзе паўстанцаў 18 ліпеня.