Кіргізія мае намер далучыцца да Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстана, і Расея падтрымлівае яе ў гэтым намеры, заявіў прэм'ер-міністар РФ Дзьмітры Мядзьведзеў на сустрэчы з кіргіскім калегам Амурбекам Бабанавым.
«Расея за тое, каб Кіргізія была сябрам Мытнага саюза, гэта наша нязьменная пазыцыя», – цытуе «РИА Новости» расейскага прэм'ера.
«Мы падалі заяўку на ўступленьне ў Мытны саюз, цяпер працуе група экспэртаў... Шлях абраны, пытаньне толькі ў часе», – заявіў са свайго боку Бабанаў.