Заяву пра гэта ён падаў у камісію Аршанскай Дняпроўскай выбарчай акругі № 27.
Паводле тлумачэньня актывіста грамадзянскай кампаніі «Наш дом», ён гэта зрабіў на знак пратэсту супраць таго, што камісія не зарэгістравала ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча.
У сваёй заяве актывіст з пасёлка Коханава піша і пра тое, што "палітычная сыстэма ў нашай краіне за гады кіраваньня Лукашэнкі так і не склалася: у краіне няма масавых палітычных партый, а наяўныя палітычныя партыі адхілены ад выбараў«.Мікалай Петрушэнка робіць такую выснову, бо вельмі нешматлікія прадстаўнікі палітычных партыя трапілі ў акруговыя камісіі.
Ён піша і пра тое, што шмат якія апазыцыянэры знаходзяцца ў зьняволеньні, яны пазбаўлены права абірацца ў парлямэнт.
Таму спадар Петрушэнка просіць далучыць яго заяву да дакумэнтаў пра рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, а потым скасаваць рэгістрацыю. Таксама ён лічыць неабходным, каб ра гэты ягоны крок было абвешчана ў СМІ.
«Я адклікаю сваю заяву наконт вылучэньня на кандыдата шляхам збору подпісаў. Гэта адзінае, чым я магу сёньня дапамагчы Мікалаю Статкевічу і прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблемы палітычных свабодаў у Беларусі», — піша Мікалай Петрушэнка.
Аднак паведамляе, што як сябар Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» ён гатовы выконваць партыйнае рашэньне наконт удзелу ў выбарах, а таму пакідае за сабой права вылучыцца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты ад свае партыі.
Камісія Аршанскай Дняпроўскай выбарчай акругі № 27 атрымала заяву актывіста. Але выбарчым заканадаўствам не прадугледжана працэдура касаваньня заявы пра рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Патэнцыйнаму кандыдату дастаткова прыняць наконт гэтага ўласнае рашэньне і прыпыніць збор подпісаў.