«Сяргей Каваленка за сваю пасьлядоўную палітычную пазыцыю і ажыцьцяўленьне асноўных правоў на свабоду выказваньня трапіў у турму, зазнае катаваньні й жорсткае абыходжаньне. Тым самым ён падзяліў лёс іншых вязьняў сумленьня ў Беларусі», — цытуе Марылюізу Бэк сайт у падтрымку Сяргея Каваленкі, створаны офісам эўрадэпутата ад Польшчы Марэка Мігальскага.
Марылюіза Бэк лічыць, што рэжым Лукашэнкі сам ізалюецца ад дэмакратычных каштоўнасьцяў Эўропы. Яна заклікала вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зьняволеных у Беларусі.
Гэта ня першая публічная заява дэпутаткі датычна дэмакратыі ў Беларусі. Раней Марылюіза Бэк зьвярталася да Міжнароднай фэдэрацыі па хакеі з заклікам не праводзіць Чэмпіянат сьвету ў Беларусі. «Расстрэл Кавалёва — сталінізм вяртаецца ў Эўропу» — так дэпутатка пракамэнтавала сьмяротны прысуд Уладзіславу Кавалёву. Таксама палітык у сваіх выступах неаднаразова падкрэсьлівала, што дыялёг Эўропы з Лукашэнкам мусіць пачацца толькі пасьля вызваленьня усіх палітычных вязьняў.
Марылюіза Бэк апякуецца палітвязьнем Ігарам Аліневічам у рамках кампаніі «Шэфства над палітвязьнямі».