У Брусэлі сёньня праходзіць саміт міністраў замежных спраў ЭЗ і шасьці краін-удзельніц праграмы Ўсходняе Партнэрства, у якую ўваходзяць Арменія, Азербайджан, Грузія, Украіна, Малдова і Беларусь. Афіцыйны Менск на саміце прадстаўляе міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі прамежкавыя вынікі працы Ўсходняга партнэрства, пэрспэктывы яго разьвіцьця, а таксама прынятую Эўразьвязам у траўні сёлета «дарожную мапу» Ўсходняга партнэрства на 2012 — 2013 гады.
Беларусь на саміце прадстаўляе міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.
На прэсавай канфэрэнцыі перад самітам міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, камэнтуючы сытуацыю ў Беларусі, пацьвердзіў гатовасьць Эўразьвязу да дыялёгу, падкрэсьліўшы, аднак, што збліжэньне Беларусі з Эўропай залежыць ад самой Беларусі.
«Уплыў можна мець на людзей, якія хочуць асацыяваць сябе з вамі. Калі краіна насамрэч гэтага ня хоча, як напрыклад Беларусь, тады наш уплыў меншы. Я адчуваю, што мы зрабілі ўсё і нават болей, але Беларусь мусіць вырашыць сама за сябе — у якім цывілізацыйным кантэксьце яна хоча быць», — сказаў Сікорскі на прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі, прамаўляючы да сваіх эўрапейскіх калег аб посьпехах Ўсходняга Партнэрства.
У рамках саміту была прынятая кароткая дэклярацыя, якая пацьвярджае мэты і накірункі працы Ўсходняга Партнэрства, акрэсьленыя ў ранейшых дэклярацыях.
Як паведамляе наш карэспандэнт у Брусэлі Рычард Юзьвяк, Беларусь — галоўная тэма сёлетняга саміту Ўсходняга Партнэрства. Па выніках дэбатаў, якія, як чакаецца, працягнуцца да 20:30 па менскім часе, кіраўнікі МЗС датычных краінаў выступяць з выніковымі заявамі.
Раней у гэтым месяцы Эўрапарлямэнт заклікаў міністраў замежных спраў краін ЭЗ абмеркаваць на сёньняшняй сустрэчы Ўсходняга Партнэрства ў Брусэлі пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, у тым ліку справу Пачобута.