Судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Алена Сямак адмовіла ў задавальненьні пазову лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі да Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі.
Палітык патрабаваў прызнаць неправамоцнымі дзеяньні гэтых ведамстваў і выключыць яго са сьпісу невыязных асобаў.
У сьпіс невыязных Анатоль Лябедзька трапіў паводле прапановы Міністэрства юстыцыі з прычыны, нібыта, ягоных судовых запазычанасьцяў. Аднак падчас судовага працэсу прадстаўнік Мін’юсту заяўляў, што з такой ініцыятывай ягонае ведамства не выступала. У сваю чаргу, прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў сказаў, што спадар Лябедзька быў унесены ў сьпіс невыязных з прычыны тэхнічнага збою кампутарнай праграмы. Ён прадставіў у суд даведку зь сёньняшняй датай, у якой гаворыцца, што Анатоль Лябедзька са сьпісу невыязных выключаны. У выніку судзьдзя Алена Сямак адмовілася задаволіць пазоў і прызнаць дзеяньні міністэрстваў неправамоцнымі. Але спадар Лябедзька кажа, што часткова задаволены і гэткім вынікам:
«Відавочна, што селі ў лужыну: мусілі прызнаць, што майго прозьвішча ў банку дадзеных няма і я магу вольна выяжджаць за межы краіны. Гэткім чынам, пытаньне вырашана, і я, пэўна, ня буду ісьці далей па судовай лесьвіцы. Бо будынак і шыльда ёсьць, але няма суду, няма судовай сыстэмы».
Паводле заявы прадстаўніка Міністэрства ўнутраных спраў, у выніку збою кампутарнай праграмы ў сьпіс невыязных выпадкова былі занатаваныя каля 50 грамадзян краіны. Ці трапілі ў гэты сьпіс дзяржаўныя чыноўнікі, ён паведаміць ня змог, але запэўніў, што наноў падобных збояў адбыцца ня можа. Аднак намесьнік старшыні Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Ігар Ігнатовіч кажа, што такія недарэчнасьці з кампутарнымі праграмамі здараюцца ня першы раз:
«Бываюць ва ўсіх такія збоі: і чалавечы фактар, і тое, і іншае — усяго хапае».
Раней выключэньня са сьпісу неўязных таксама праз суд дамагліся каардынатар грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка, намесьнік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Валеры Ўхналёў, намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, кіраўнік інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» Андрэй Бандарэнка, юрыст праваабарончай арганізацыі БХК Гары Паганяйла. Працягу разгляду аналягічнага пытаньня ў судзе чакае таксама старшыня БХК Алег Гулак. Сытуацыю камэнтуе праваабаронца і юрыст Гары Паганяйла:
«Зразумела, што ніякага збою не было. Зразумела, што зьвесткі былі ўнесеныя на загад вышэйшых дзяржаўных асобаў, бо ў гэты сьпіс неўязных якраз і трапілі палітычныя лідэры, палітыкі, журналісты і нават адвакаты. Тут можна назіраць „збой“ у галовах тых людзей, якія выкарыстоўваюць закон, хто мусіў стаяць на ягонай абароне і на абароне правоў і свабод грамадзян, але дзейнічаюць яны ў супрацьлеглым кірунку».
Як паведаміў «Свабодзе» Анатоль Лябедзька, днямі па службовых пытаньнях ён наведае рэгіёны краіны. Замежных камандзіровак лідэр АГП бліжэйшым часам не плянуе.

Тут можна назіраць „збой“ у галовах тых людзей, якія выкарыстоўваюць закон, хто мусіў стаяць на ягонай абароне і на абароне правоў і свабод грамадзян.