Сынкавіцкая царква-крэпасьць, што ў Зэльвенскім раёне Гарадзенскай вобласьці, пабудаваная пры канцы XV — на пачатку XVI стагодзьдзяў.
Будынак царквы мае выразныя элемэнты раманскай і гатычнай архітэктуры. За савецкім часам у помніку даўніны было гароднінасховішча. І вось нядаўна прынята рашэньне аб рэстаўрацыі царквы. Кіраваць рэстаўрацыйнымі працамі даручана мастаку зь мястэчка Бобр Алесю Пушкіну, у якога ўжо ёсьць даволі вялікі досьвед такіх прац. З Алесем Пушкіным гутарыць Іна Студзінская.
Карэспандэнтка: «Чаму абрана менавіта Сынкавіцкая царква?»
«Я атрымаў прапанову ад сьвятара Арсенія Ананкі яшчэ ў красавіку, калі прыехаў туды першы раз. Я адрэстаўраваў два абразы. Ён мне паказаў дазвол на правядзеньне навукова-дасьледчых прац, падпісаны намесьнікам міністра культуры Курашам, на расчыстку на пробы — што ж пад гэтай фарбай. Бо ў 1990-м годзе, пасьля 30 гадоў занядбаньня, калі ў храме захоўвалася цыбуля, пасьля таго як храм перадалі вернікам, людзі купілі ў вясковай краме алейную фарбу, чырвоную і сінюю, і вельмі дабротна, сумленна пафарбавалі сьцены і столь гэтай царквы. Прайшло 22 гады, і навуковы кіраўнік Генадзь Лаўрэцкі і настаяцель храма вырашылі расчысьціць запрастольную частку храма, Сьвятая сьвятых, і паглядзець, што ж там за гэтай фарбай, на сьцяне 15-га стагодзьдзя.
Я месяц назад правёў першыя экспэрымэнты, прачысьціў 3 квадратныя мэтры рознымі распушчальнікамі, знайшоў маленькую палосачку арнамэнту ўнізе. Потым паехаў да Ігара Чарняўскага, начальніка Ўпраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры, і папрасіў дазволу і блаславеньня на правядзеньне гэтых расчыстак. Ён дазвол даў. І цяпер я абавязаны гэтыя 120 квадратных мэтраў расчысьціць».
Карэспандэнтка: «Алесь, але ж гэта вельмі вялікая праца».
«Так, вялікая і цяжкая. Таму мне патрэбна прыкладна 10 мужчын у дапамогу».
Карэспандэнтка: «Але трэба, каб яны мелі досьвед у гэтай сфэры?»
«Ну я ж кожны дзень зь імі буду побач. Я ўжо распрацаваў тэхналёгію — як гэтую фарбу алейную зьняць, сам буду ім паказваць. Галоўнае — скрупулёзна, акуратна скальпэлем счышчаць гэтую фарбу. А потым умацаваць сьцяну 15-га стагодзьдзя. Тады малюнак увесь і выйдзе. Я ж фіксую ўсё гэта на мілімэтровую паперу. Досьвед жа ў мяне ёсьць...»
Карэспандэнтка: «Дарэчы, пра досьвед. Якая гэта будзе па ліку царква, адрэстаўраваная з вашым удзелам?»
«Першая мая праца па рэстаўрацыі насьценнага жывапісу і рэканструкцыі — Магілёўская катэдра. Абразоў шмат рэстаўраваў. Потым было Вішнева — таксама рэстаўрацыя і ўмацаваньне насьценнага жывапісу, вітражоў...»
Карэспандэнтка: «А колькі можа заняць гэтая праца па рэстаўрацыі царквы ў Сынкавічах?»
«Пакуль дакладна не магу сказаць. Я, калі цяпер рабіў пробы, расчышчаў 1 квадратны мэтар. Столькі ў дзень чалавек можа зрабіць. А трэба 125 квадратных мэтраў расчысьціць».
Карэспандэнтка: «Але ж вы маеце вопыт, умееце гэта рабіць. А набераце каманду, якая ня ўмее...»
«Я ж буду побач, буду глядзець за імі — сьмірэнна, цярпліва. Хтосьці ж дэзэрціруе, бо гэта цяжка. Бо гэта глуш, царква стаіць сярод поля, забудаваная фэрмамі ў савецкі час, каб людзі ня бачылі гэтую царкву. Сама вёсачка маленькая, нават крамы няма, няма пошты, банку. Тым больш, невялікія грошы будзе бацюшка Арсені плаціць — 80 тысяч за квадратны мэтар. Пакуль чалавек 5–6 ахвотных у мяне ёсьць, зь імі і паеду. Напішыце, каб прыяжджалі на дапамогу. Але папярэджваю: тэлевізара там няма, нават Алімпіяду ў Лёндане глядзець няма як. Вакол глуш, кукурузныя палі, сярод іх царква гатыцкая бізантыйская, дзе Вітаўт хаваўся ў 15-м стагодзьдзі перад Грунвальдам. Так што ахвотныя — тэлефануйце Пушкіну».
Такім чынам, для рэстаўрацыйных працаў па расчыстцы ад алейнай зафарбоўкі сьценаў Сынкавіцкай царквы 15 стагодзьдзя патрэбныя хлопцы, якія з павагай ставяцца да гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Ёсьць магчымасьць. З сабой браць шчотку з кароткім жорсткім ворсам і шпатэль (або шавецкі нож ці скальпэль).
Усяго трэба расчысьціць 120 кв.м, працы прыкладна на 2 тыдні. Алесь Пушкін запрашае жадаючых далучыцца да працы.