Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту Марэк Мігальскі зьвярнуўся з адкрытым лістом да генэральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка. У ім ён выказаў занепакоенасьць лёсам зьняволенага лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча.
Тэкст ліста разьмешчаны на сайце эўрадэпутата.
"Як мне стала вядома, кіраўніцтва калёніі аказвае пастаянны ціск на гэтага зьняволенага, — піша Мігальскі. — Большую частку свайго зьняволеньня Зьміцер Дашкевіч правёў у штрафным ізалятары, а цяпер Глыбоцкі раённы аддзел Сьледчага камітэту пачаў супраць яго крымінальную справу паводле матэрыялаў праверкі, якія паступілі з калёніі. Дашкевіч абвінавачваецца ў "злосным непадпарадкаваньні загадам адміністрацыі калёніі" (артыкул 411 КК), яму пагражае яшчэ адзін год пазбаўленьня волі".
Я ўспрымаю крокі, якія робіць адміністрацыя Папраўчай калёніі № 13 у горадзе Глыбокае ў адносінах да Змітра дашкевіча, як ціск, катаваньне і жорсткае абыходжаньне і заклікаю спыніць перасьлед гэтага вязьня сумленьня».
Я перакананы ў тым, што бесьперапынны перасьлед Зьмітра Дашкевіча ў сувязі з парушэньнямі рэжыму скіраваны на псыхалягічны і фізычны ціск супраць яго", — піша Мігальскі.
Ён нагадвае, што беларускія ўлады маюць абавязаньне захоўваць фізычную і псыхічную недатыкальнасьць зьняволеных і, згодна з ратыфікаванай Беларусьсю Канвэнцыяй супраць катаваньняў, любыя формы катаваньняў і жорсткага абыходжаньня ў турмах недапушчальныя.
Зьміцер Дашкевіч быў арыштаваны за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў, 18 сьнежня 2010 году, і асуджаны на два гады зьняволеньня паводле артыкулу аб злосным хуліганстве. Дашкевіча і яго таварыша па "Маладым фронце" Эдуарда Лобава абвінавацілі ў зьбіваньні двух чалавек.
Сваёй віны Зьміцер Дашкевіч не прызнае і кажа пра правакацыю спэцслужбаў. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Зьмітра Дашкевіча вязьнем сумленьня.
Нядаўна ў дачыненьні да Дашкевіча распачалі новую справу за непадпарадкаваньне загадам адміністрацыі папраўчай установы. Дашкевічу пагражае дадатковае пазбаўленьне волі яшчэ на год (цяпер яму застаецца адбыць пяць месяцаў пакараньня).