Па ўсёй Нарвэгіі 22 ліпеня адбываюцца набажэнствы, жалобныя сходы і канцэрты, на якіх ушаноўваюць ахвяраў тэрактаў год таму, калі загінулі 77 чалавек.
Андэрс Брэйвік, арыштаваны неўзабаве пасьля тэрактаў, узяў на сябе адказнасьць за выбух у Осла, ахвярамі якога сталі восем чалавек, і за страляніну ў моладзевым лягеры Працоўнай партыі на высьпе Ўтоя, у выніку якой загінулі 69 чалавек. Ён ня лічыць забойства актывістаў злачынствам, паколькі яны, на яго думку, здрадзілі Нарвэгіі, падтрымліваючы распаўсюд мультыкультуралізму.
Суд мае абвясьціць прысуд Брэйвіку 24 жніўня. Калі яго прызнаюць псыхічна здаровым, яму пагражае максымальны тэрмін 21 год зьняволеньня, які пасьля можа быць працягнуты, калі яго палічаць па-ранейшаму небясьпечным для грамадзтва. Калі Брэйвіка прызнаюць вар'ятам, ён будзе накіраваны ў псыхіятрычную ўстанову на неабмежаваны тэрмін.