Сырыя: паўстанцы адступілі з Дамаску, баі ідуць у іншых гарадах

Урадавыя вайскоўцы вывешваюць дзяржаўны сьцяг у адным з раёнаў Дамаску, адбітых у паўстанцаў. 20 ліпеня, 2012

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заявіла, што паўстанцы таксама нясуць адказнасьць за гібель мірных жыхароў.
У Сірыі ўрадавыя войскі з учорашняга дня вядуць маштабную апэрацыю супраць паўстанцаў, якія дзейнічаюць у шэрагу раёнаў сталіцы краіны – Дамаску.

У пятніцу атрады "Свабоднай сырыйскай арміі" адступілі з раёну, дзе месьцяцца ўрадавыя будынкі. Афіцыйныя СМІ паведамляюць пра выцясьненьне паўстанцаў яшчэ з некалькіх раёнаў. Мясцовыя жыхары паведамляюць, што страляніна, якая гучала ў сталіцы апошні тыдзень, сёньня сьціхла. Апазыцыя называе адступленьне з Дамаску «тактычным манэўрам».

Сёньня, жорсткія баі аднавіліся ў горадзе Алепа і ў памежных раёнах Сырыі з Турэччынай і Іракам. Паўстанцы абвясьцілі аб захопе шэрагу памежных пунктаў.

У пятніцу, паводле сірыйскай праваабарончай групы, у краіне загінулі 177 чалавек, у тым ліку 119 цывільных асоб. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заявіла, што паўстанцы таксама нясуць адказнасьць за гібель мірных жыхароў.