Зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты распачалі збор подпісаў. У рэгістрацыі адмаўляюць ініцыятыўным групам палітвязьня Мікалая Статкевіча. Таксама пакуль не вядомы лёс ініцыятыўных груп Алеся Міхалевіча.
У апазыцыйных партыях яшчэ ня маюць выніковай інфармацыі пра рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Вядома, да прыкладу, што зарэгістраваныя ўсе 28 ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў, сяброў партыі «Справядлівы сьвет», якія распачалі збор подпісаў. Пакуль чакае рэгістрацыі лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч. Ён апавёў, што ў яго групу запісалася каля 400 чалавек і выбарчая камісія ўзялася правяраць дакумэнты. Мілінкевіч спадзяецца асабіста ўдзельнічаць у зборы подпісаў:
«Для мяне гэта праца нумар адзін. Я ўсё астатняе адкладаю і буду спрабаваць і ў пікетах стаяць, і па хатах хадзіць. Не лічу ўдзел у выбарах нейкай здрадай ці службай рэжыму. Бо буду гаварыць тое, што думаю, што заўсёды гаварыў. І пра палітвязьняў буду гаварыць, і пра тупік мадэлі, і пра тое, што краіна прадаецца ў Расею».
Паводле сакратара Цэнтравыбаркаму Мікалая Лазавіка, дзейнае заканадаўства не дазваляе зарэгістраваць ініцыятыўныя групы былых кандыдатаў у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча і Алеся Міхалевіча. Маўляў Статкевіч асуджаны і знаходзіцца ў вязьніцы. А Міхалевіч стала не пражывае на тэрыторыі Беларусі.
Жонка Мікалая Статкевіча, спадарыня Марына, сказала, што дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных груп яе мужа былі пададзеныя больш чым у 70 акруговых камісіяў. Сёньня яна атрымала ажно шэсьць папер з адмовамі:
«Яны напісаныя пад капірку. Яны проста зьнятыя з кампутара і раздрукаваныя на блянку акруговай камісіі. Безумоўна, па Статкевічу рашэньне прымалася цэнтралізавана. Яны імгненна адрэагавалі, як толькі сябры ініцыятыўных груп наведалі першыя камісіі. Ужо ад 16 ліпеня з ЦВК была разаслана адпаведная інфармацыя. Уражвае апэратыўнасьць, нэрвовасьць, беганіна. На парлямэнцкіх выбарах 2008 году рэгістравалі групы, а потым адмаўлялі ў рэгістрацыі кандыдатам на падставе таго, што ў яго была судзімасьць. Гэта было ў адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам. А цяпер яны спужаліся, што мы рэальна па ўсёй краіне выставім пікеты і пачнём даваць інфармацыю пра палітвязьня і пра наяўнасьць палітвязьняў у краіне».
Таксама ва ўсе акруговыя камісіі Менску былі пададзеныя дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў за вылучэньне Алеся Міхалевіча. Пакуль лёс гэтых групаў невядомы, аднак Міхалевіч мяркуе, што яны наўрад ці будуць зарэгістраваныя:
«Асноўнай мэтай вылучэньня як мяне так і Статкевіча было тое, каб паказаць, што прэзыдэнцкія выбары не закончаныя да таго моманту, пакуль адзін з кандыдатаў знаходзіцца ў турме, а шмат якія кандыдаты ня маюць грамадзкіх і палітычных правоў. Ня могуць вылучацца, ня могуць браць удзел у выбарчых кампаніях. І самае галоўнае, пакуль няма справядлівых выбараў. І фактычна наша вылучэньне гэта і прадэманстравала. Што нават той выбарчы кодэкс, які ёсьць, парушаецца».
Сустаршыня кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін адзначае, што Статкевіч «сядзіць за кратамі незаконна, па палітычных матывах». Што да Міхалевіча, то ён як грамадзянін Беларусі мае права ўдзельнічаць у выбарах, але ня можа асабіста здаць дакумэнты. Але прэтэндэнт на выбарах у 2010 годзе Аляксандар Лукашэнка таксама асабіста не прыносіў у ЦВК заяву пра рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы, але быў зарэгістраваны.
«Сёньня я магу казаць, што Міхалевічу павінны адмовіць на падставе закону. Але Лазавік кажучы пра гэта, пацьвярджае, што Лукашэнка незаконна быў зарэгістраваны ў 2010 годзе. Тады ўзьнікае пытаньне, што Лукашэнка быў абраны незаконна, ён ня меў права быць кандыдатам у прэзыдэнты».