Такое жыцьцё: Купальле ў Канадзе — бяз вогнішча
Your browser doesn’t support HTML5
Канадзкія беларусы сёлета ладзілі Купальле на базе адпачынку «Слуцак», за 250 км на поўнач ад Таронта, на беразе возера Манітоўвабінг. Вогнішча купальшчыкам запаліць не дазволілі зь меркаваньняў пажарнай бясьпекі (адсутнасьць дажджоў на працягу некалькіх тыдняў). Даслаць відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com