У ізалятары КДБ «амэрыканка» працягваюць утрымліваць журналіста Антона Сурапіна, якога падазраюць у дапамозе парушальнікам беларускай мяжы са Швэцыі. Паводле зьвестак, акрамя журналіста КДБ, па «справе мядзьведзікаў» затрыманы мянчук Сяргей Башарымаў.
18 ліпеня мінае 5 дзён, як быў затрыманы фатограф-пачатковец Антон Сурапін. Студэнта журфаку па-ранейшаму ўтрымліваюць у ізалятары КДБ «амэрыканка». Яго падазраюць у дапамозе швэдам, якія 4 ліпеня перасеклі на лёгкаматорным самалёце беларуска-літоўскую мяжу і скінулі над Івянцом плюшавых мядзьведзікаў з заклікамі да свабоды слова ў Беларусі.
Маці журналіста Алена Сурапіна, якая жыве ў Слуцку, кажа, што мусіла зьехаць зь Менску, так і ня здолеўшы перадаць сыну ў турму перадачу. Сёньня на просьбу Алены Сурапінай перадачу адносілі сынавы сябры, але ў «амэрыканцы» ім адмовілі. Зьвестак пра сына ад адваката маці таксама ня мае:
«Адвакат не тэлефануе, відаць, ні з кім ня зьвязвалася. Мне таксама ніхто не званіў. Перадачу ў хлопцаў не ўзялі, якую я ўчора пакінула, бо толькі сёньня прымаюць перадачы. Панесьлі, а ім сказалі, што толькі ад бацькоў. Гэта для мяне шок».
На наступны дзень пасьля затрыманьня Антона Сурапіна сьледчы КДБ пазваніў ягонай маці і паведаміў, што яго затрымалі для праверкі на тры дні. Праз тры стала вядома, што тэрмін затрыманьня працягнулі да 10 дзён.
У цэнтры інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю КДБ нічога ня кажуць пра тое, калі скончыцца праверка Антона Сурапіна, і ўвогуле не камэнтуюць справу аб мядзьведзіках. Таксама без адказу пакінулі пытаньне пра тое, ці затрыманы паводле гэтай справы мянчук Сяргей Башарымаў, які нібыта здаваў менскую кватэру грамадзянам Швэцыі, датычным да палёту самалёта 4 ліпеня.
Маці затрыманага журналіста Антона Сурапіна кажа, што ёй пра сувязь яе сына са швэдамі і менчуком Сяргеем Башарымавым нічога не вядома:
«Мы ўчора з мужам чыталі ў інтэрнэце, што быццам той кватэру здаваў. Але я вас запэўніваю, што Антон да гэтага ня мае ніякага дачыненьня. Тое, што фатаздымкі яму прыслалі, гэта я вам кажу як маці дакладна. Бо ён нам пра гэта распавядаў першым. Што яму прыслалі сэнсацыю. І казаў, што абавязкова надрукуе, бо гэта сэнсацыя. І ён ніяк не зьвязаны з гэтай справай, а я ніякага Башарымава ня ведаю».
Паводле журналістаў Эўрарадыё, Сяргей Башарымаў працуе ў рыэлтарскай фірме, якая здае жытло, у тым ліку замежнікам. 7 ліпеня Сяргей Башарымаў, паводле супрацоўнікаў фірмы, ня выйшаў на працу. А паводле маці Сяргея Башарымава, у той дзень ёй званіў сьледчы з КДБ і паведаміў, што сына затрымалі для праверкі адносна падазрэньняў у дапамозе групе асобаў, якія незаконна перасеклі мяжу. Праверка павінна была скончыцца 18 ліпеня, але зьвестак пра вызваленьне рыэлтара дагэтуль няма.
У Міністэрстве абароны Беларусі дагэтуль не прызналі, што 4 ліпеня замежны самалёт перасек беларуска-літоўскую мяжу і праз пэўны час вылецеў зь Беларусі. Супярэчлівыя зьвесткі даходзяць і зь Літвы. Міністар абароны Літвы Раса Юкнавічэне ў інтэрвію рэдактару сайта «Хартыя-97» Натальлі Радзінай, якое зьявілася 17 ліпеня, сказала пра палёт швэдзкага самалёта, што «зь іх боку яны нічога не зафіксавалі». Журналістка гэтак пракамэнтавала такую заяву:
«Калі я на гэта ўдакладніла, што літоўскі сайт „Delfi“ паведаміў, што палёт быў, і пра гэта казалі літоўскія чыноўнікі, яна зноў паўтарыла, што яны нічога не зафіксавалі, і на гэтым закрыла тэму.
Сёньня я размаўляла з Томасам Мазэці, пілётам, які лятаў над Беларусьсю, і ён сказаў, што гэта няпраўда. Ён вельмі хацеў бы зьвязацца зь міністрам абароны Літвы і перадаць ёй відэа палёту, як яны ляталі над Беларусьсю. Яны сапраўды паўтарылі падзеі 20-гадовай даўніны, як Матыяс Руст, і паказалі, што словы Лукашэнкі пра непарушнасьць саюзных межаў — блеф».