Гэта была адзіная ў Беларусі музэйная ўстанова такога кшталту: тут наведнікі маглі знаёміцца са зборамі прыватных калекцыянэраў-аматараў. Цяпер на будынку па вуліцы Даватара вісіць шыльда «Музэй зачынены з тэхнічных прычын».
Апошнюю экспазыцыю ды іншыя экспанаты 13 ліпеня сьпехам перанесьлі ў краязнаўчы музэй. Ёсьць зьвесткі, што гэта зроблена на загад Ларысы Аленскай, кіраўніцы ўправы культуры Віцебскага аблвыканкаму, апавёў старшыня віцебскай рады ТБМ Ёсіф Навумчык:
«Вось такая карцінка культурнага жыцьця Віцебску падчас „Славянскага базару!“ Аб’ект культуры зачыняецца без усялякіх папярэджаньняў і тлумачэньняў, экспанаты перавозяцца патаемна, пра далейшы лёс будынка ніхто нічога ня кажа. І гэта ўжо другі віцебскі музэй, лёс якога застаецца невядомым: даўно зачынены на рамонт віцебскі Літаратурны музэй, і ніхто ня можа сказаць дакладна, ці адчыняць яго ў той самай якасьці. У „культурнай паўночнай сталіцы Беларусі“ нішчаць музэі, і якраз у тыя дні, калі на „Славянскім базары“ прысутнічае міністар культура Павал Латушка! Вось ён, паказьнік узроўню беларускай культуры».
Спадар Навумчык зьбіраецца задаць пытаньне пра далейшы лёс Музэю прыватных калекцый падчас «гарачай лініі» з Паўлам Латушкам.
Пакуль афіцыйная вэрсія, якую паведамляюць журналістам, наступная: напярэдадні фэстывалю камісія аглядала музэі і заўважыла вялікую шчыліну ў сьцяне Музэя прыватных калекцый. Дзеля бясьпекі музэй вырашылі тэрмінова зачыніць. Праўда, жыхарам гораду ніхто нічога не патлумачыў.
Адзіны ў Беларусі Музэй прыватных калекцый праіснаваў 19 гадоў. Ён быў створаны пасьля таго, як удава віцебскага калекцыянэра Івана Данілавіча Галькевіча перадала гораду 7 тысяч экспанатаў ягонай прыватнай калекцыі. З тае пары тут экспанаваліся самыя разнастайныя калекцыйныя зборы: посуд, паштоўкі, лялькі, сувэніры і гэтак далей.
Будынак на вуліцы Даватара, дзе ён месьціўся, пабудаваны ў ХІХ стагодзьдзі. Пасьля Другой сусьветнай вайны ў гэтым доме з чырвонай цэглы жылі першыя сакратары Віцебскага абкаму КПБ. Цяпер па горадзе ходзяць чуткі, што гістарычны будынак на нешта спатрэбіўся сучасным мясцовым уладам.