Адносна лідэра «Маладога фронту» Дзмітрыя Дашкевіча распачата новая крымінальная справа — «за злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі».
Пра гэта было было аб’яўлена 18 ліпеня ў перадачы «Зона Х» на тэлеканале «Беларусь 1».
Нявеста Дашкевіча Наста Палажанка, якая таксама зьяўляецца намесьнікам старшыні «Маладога фронту», паведаміла БелаПАН, што пра магчымасьць пачатку крымінальнай справы па артыкуле 411 крымінальнага кодэкса Беларусі (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі) яна даведалася 10 ліпеня падчас наведваньня калёніі № 13 у Глыбокім, дзе адбывае пакараньне Дашкевіч. «Тады стала вядома, што матэрыялы для пачатку справы перададзеныя ў сьледчы камітэт па Віцебскай вобласьці», — адзначыла Палажанка.
Паводле яе слоў, матэрыялы былі перададзеныя 6 ліпеня. «Сьледчы камітэт цягам 10 дзён павінен быў разгледзець гэтыя матэрыялы і прыняць рашэньне аб пачатку крымінальнай справы або адмовы ва ўзбуджэньні. Мабыць, рашэньне было прынятае не на карысьць Дашкевіча», — сказала Палажанка.
Больш падрабязную інфармацыю пра крымінальную справу можна будзе даведацца пасьля сустрэчы Дашкевіча з адвакатам, якая заплянавана на 20 ліпеня.
Калі Дашкевіча прызнаюць вінаватым, яму пагражае яшчэ адзін год пазбаўленьня волі.
Зьміцер Дашкевіч разам з актывістам «Маладога фронту» Эдуардам Лобавым быў затрыманы ў Менску за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў, 18 сьнежня 2010 года. Гэта затрыманьне прадстаўнікі апазыцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвэнтыўную меру міліцыі напярэдадні выбараў. Маладых людзей прызналі вінаватымі ў зьбіцьці двух мінчан. 24 сакавіка 2011 года суд асудзіў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. У верасьні мінулага года яму прапаноўвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні, але ён адмовіўся. У апошні час Дашкевіч неаднаразова зьмяшчаўся ў штрафны ізалятар.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала лідэра «Маладога фронту» вязьнем сумленьня.