Касю Галіцкую будуць судзіць за хуліганства

Кася Галіцкая

Яна знаходзіцца ў Маскоўскім судзе — паведаміла праваабаронца Наста Лойка. Маладафронтаўку Галіцкую затрымалі ў Доме правасудзьдзя, калі яна назірала за працэсамі над Уладзімерам Яроменкам і Раманам Васільевым.

Раней Галіцкая паведаміла БелаПАН, што ёй і іншым затрыманым маладафронтаўцам напярэдадні тэлефанавалі супрацоўнікі міліцыі і прапаноўвалі «паразмаўляць». Аднак маладыя людзі ад размоваў адмовіліся.

Затрыманьні грамадзкіх і палітычных актывістаў ужо называюць традыцыйным «хапуном» напярэдадні візытаў расейскіх кіраўнікоў. 18 ліпеня чакаецца прыезд у Менск прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Ужо затрыманыя і асуджаныя Раман Васільеў, Уладзімер Яроменак, Раман Пратасевіч і Іван Амельчанка.