Пра ўдзел старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай у канфэрэнцыі АБСЭ па выбарах, пра байкот яе выступу дэлегацыямі краінаў ЭЗ і ЗША мы гутарым з удзельніцай канфэрэнцыі АБСЭ ад беларускай грамадзянскай супольнасьці, кіраўніцай Інфармацыйнага офісу салідарнасьці зь Беларусьсю Юліяй Слуцкай.
Юлія Слуцкая: «Беларуская дэлегацыя не чакала, што на канфэрэнцыі АБСЭ зьявіцца прадстаўнік грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Яны былі ўпэўненыя, што яны там будуць адны.Трэба выказаць падзяку амэрыканскай дэлегацыі ў АБСЭ, якая зразумела гэтую сытуацыю, зразумела, што так быць не павінна, і тэрмінова запрасілі мяне. Для Лідзіі Васільеўны гэты было вельмі нечакана. Гэта было бачна.
Я не спэцыяліст у галіне выбараў, таму першае, што я зрабіла, гэта зьвязалася з Карняенкам, Калякіным, Гулаком, Стэфановічам, паразмаўляла і ўзяла ўсе іх мэсыджы, бо паколькі яны самі не маглі трапіць на канфэрэнцыю, іх пазыцыю мусіла агучыць я.
Фармат канфэрэнцыі быў такі. Тыя, хто хоча выступіць па заяўленай тэматыцы, проста запісваюцца, і далей арганізатар іх выклікае. Там такая вялікая заля, вялікі стол. Як правіла, дэлегацыя прадстаўленая так — прадстаўнікі ўладаў, Цэнтравыбаркамаў і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, якія ажыцьцяўляюць назіраньне за выбарамі. Дык Лідзія Васільеўна была запісаная, ці проста папрасіла слова, і выступіла. Я не магу сказаць, што была ўражаная тым, што яна казала. Па сутнасьці, яна сказала дзьве рэчы. Яна выказала незадаволенасьць тым, што яе прыватныя правы парушаюцца ўжо шмат гадоў, што яна ня можа выехаць. А другое — вы тут шмат размаўлялі пра ўсялякія мэханізмы, якія забясьпечваюць дэмакратыю, а краіны ня маюць у рамках гэтых мэханізмаў мэханізмаў абароны, сказала Лідзія Ярмошына. Дзяржава б’ецца, б’ецца, нешта робіць, але ня можа даказаць сваю правату. Такі быў патас яе выступу. Мне тут адказваць не было чаго, я перадавала тое, што плянаваў сказаць Карняенка ад імя ініцыятывы «За свабодныя выбары».
Ганна Соўсь: «Агучце, калі ласка, свой выступ».
Слуцкая: «Самае галоўнае — патрабаваньне празрыстасьці падліку галасоў, каб гэта было не на словах. Наша грамадзянская супольнасьць прапануе вельмі просты мэханізм, каб кожны бюлетэнь быў проста паказаны назіральнікам. Каб спыніць магчымыя пярэчаньні, што гэта зойме шмат часу, яны простую арытмэтыку прыводзяць. 3 тысячы — максымальная колькасьць выбарнікаў нашага ўчастку, 2100 — гэта 70 працэнтаў яўкі, па 5 сэкунд на кожны бюлетэнь — гэта каля 3 гадзін зойме працэдура. 3 гадзіны — гэта кошт даверу да беларускіх выбараў. Было яшчэ некалькі мэсыджаў нашай грамадзянскай супольнасьці, але вось гэты — самы галоўны, і гэта быў фокус майго першага выступу».
Соўсь: «Ці ўступалі вы ў дыскусію зь Лідзіяй Ярмошынай?»
Слуцкая: «Не. Там такі фармат. Выступіла Лідзія Ярмошына, далей далі слова яшчэ некалькім выступоўцам, потым мне. Калі паседжаньне заканчваецца, падводзіцца рэзюмэ, і менавіта там была агучаная прапанова ад грамадзянскай супольнасьці, як арганізаваць празрысты падлік галасоў».
Соўсь: «Ці была магчымасьць прыватнай размовы зь Лідзіяй Ярмошынай па-за афіцыйнай часткай канфэрэнцыі?»
Слуцкая: «Пазьбягае яна прыватных сустрэчаў, як вы разумееце».
Соўсь: «Як рэагавалі на зьяўленьне Лідзіі Ярмошынай, на яе выступ іншыя ўдзельнікі канфэрэнцыі?»
Слуцкая: «Трэба разумець, што такое АБСЭ. Туды ўваходзяць усе, як заходнія краіны з дэмакратычнымі стандартамі, так і постсавецкія краіны, такія, як Казахстан, Азэрбайджан, Расея, у якіх свае праблемы з празрыстасьцю выбараў і дэмакратычнымі стандартамі».
Соўсь: «Як адбываўся абяцаны дэмарш дэлегацыі ЗША на знак пратэсту супраць таго, што на канфэрэнцыю ня выпусьцілі Віктара Карняенку?»
Слуцкая: «Гэта быў дэмарш ня толькі амэрыканскай дэлегацыі. Падчас выступу Лідзіі Ярмошынай усталі прадстаўнікі, наколькі я разумею, усіх эўрапейскіх краінаў і выйшлі з залі. Гэта ня толькі амэрыканская дэлегацыя так пратэставала. Магчыма, яна выступіла з такой ініцыятывай, і гэта падтрымалі ўсе дэлегацыі ЭЗ».