Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў інтэрвію Беларускаму дзяржаўнаму тэлебачаньню падзялілася ўражаньнямі ад свайго ўдзелу ў сэмінары АБСЭ «Дэмакратычныя выбары і назіраньне за імі», які адбыўся 12–13 ліпеня ў Вене.
Паводле Ярмошнай сам фармат сэмінару, куды былі запрошаныя прадстаўнікі краінаў СНД, сьведчыў пра падвойныя стандарты ў АБСЭ, дзе Захад спрабуе вучыць прадстаўнікоў пост-савецкіх краінаў. На думку старшыні ЦВК, менавіта таму яна ўпершыню за апошнія восем гадоў атрымала магчымасьць прыехаць на тэрыторыю Эўразьвязу, атрымаўшы аўстрыйскую візу: «Мяне выпусьцілі, каб асабіста павыхоўваць».
Адказваючы на пытаньне аб тым, чаго яна чакае ад цяперашняй кампаніі выбараў у Палату прадстаўнікоў, Лідзія Ярмошна сказала, што выбарчая кампанія будзе «нэрвовай», і што рыхтуюцца правакацыі, каб прымусіць улады да агрэсіўных дзеяньняў.