Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Плятформа» будзе працягваць маніторынг несправядлівых прысудаў, вынесеных судамі Рэспублікі Беларусь.
З гэтай мэтай яна пачынае адмысловы праект, які так і называецца «Несправядлівы прысуд».
Супрацоўніца «Плятформы» Алена Красоўская паведаміла «Свабодзе», што скаргі асуджаных і іх сваякоў адносна вынесеных прысудаў ідуць у арганізацыю ўжо год, ад самага пачатку яе дзейнасьці. Аднак у сувязі з тым, што ў апошнія месяцы колькасьць скаргаў істотна вырасла, «Плятформа» будзе займацца гэтым больш маштабна.
«Толькі цягам апошніх тыдняў да нас трапіла прыкладна 15 зваротаў з усёй Беларусі пра тое, што людзі незаслужана атрымліваюць вялікія тэрміны зьняволеньня. Я не магу сказаць, што прысуды ва ўсіх гэтых 15 выпадках — несправядлівыя, аднак калі за п’яную бойку караюць 20 гадамі і 3 месяцамі турмы, а зусім маладых хлопцаў за хуліганства саджаюць паводле патрабаваньня пракурора на 7 гадоў, у той час як адвакат просіць аб умоўным тэрміне, то тут, зразумела, задумаесься пра несправядлівасьць», — кажа прадстаўніца «Плятформы».
Паводле яе словаў, праваабаронцы арганізацыі неаднаразова фіксавалі шматлікія парушэньні Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў пры вынясеньні прысудаў. У выніку «Плятформа» пастанавіла стварыць спэцыялізаваную групу юрыстаў, якія будуць працаваць са зваротамі асуджаных паводле фактаў несправядліва вынесеных прысудаў і даваць ім ацэнку з пункту гледжаньня парушэньня правоў чалавека.
На сваім сайце «Плятформа» зьмяшчае пералік дакумэнтаў, якія неабходна накіраваць у арганізацыю.
Таксама «Плятформа» адзначае, што ў рамках гэтага праекту яна не аказвае юрыдычную дапамогу, не рыхтуе касацыйныя альбо наглядныя скаргі, не аказвае адвакацкіх альбо іншых паслуг, якія патрабуюць спэцыялізаванай ліцэнзіі, не прымае ўзнагароджаньня або аплаты за аказаную працу, а будзе выключна вывучаць факты судовых парушэньняў. У сваю чаргу, асуджаныя і іх сваякі маюць поўнае права выкарыстоўваць выяўленыя парушэньні ў падрыхтоўцы касацыйных альбо наглядных скаргаў.