Канфлікт у Сырыі перарос у поўнамаштабную грамадзянскую вайну, што абавязвае бакі канфлікту прытрымлівацца Жэнэўскай канвэнцыі
Канфлікт у Сырыі перарос у поўнамаштабную грамадзянскую вайну, што абавязвае бакі канфлікту прытрымлівацца Жэнэўскай канвэнцыі аб вядзеньні баявых дзеяньняў і пагражае парушальнікам абвінавачаньнямі ў ваенных злачынствах. З такой заявай выступіў Міжнародны камітэт Чырвонага крыжа, які назірае за выкананьнем Жэнэўскай канвэнцыі ў сьвеце, перадае Бі-бі-сі.
Тым часам назіральнікі ААН вядуць перамовы аб падаўжэньні свайго мандату, які заканчваецца ў наступную пятніцу. Адначасова краіны Захаду спрабуюць у тэрміновым парадку пераканаць Расею і Кітай падтрымаць больш дзейсную рэзалюцыю па Сірыі, якая прадугледжвае санкцыі супраць рэжыму Асада.