Лукашэнка: Алімпіяда адстае ад нашага «Базару»

Аляксандр Лукашэнка параўнаў «Славянскі базар у Віцебску» з лёнданскай Алімпіядай, назваўшы беларускі фэстваль астраўком вальнадумства.
«Алімпіяда вельмі адстае ад нашага „Базару“. Яна палітызаваная, там вельмі шмат праблем». Славянскі базар - «гэта астравок вальнадумства, незалежнасьці, і ў нашага „Славянскага базару“ шмат чаму можна павучыцца», — адзначыў кіраўнік Беларусі.

«Славянскі базар» у Віцебску стаў адным з зерняў, зь якіх прарастае эўразійская інтэграцыя, заявіў таксама Аляксандар Лукашэнка на адкрыцьці фэстывалю, перадае БелТА.

Лукашэнка выказаўся і пра тое, што ў пачатку мінулага стагодзьдзя горад на Дзьвіне трапна назвалі беларускім Парыжам. Паводле яго, менавіта Віцебск сфармаваў непаўторны характар "Славянскага базару", зрабіўшы яго галоўнымі рысамі шчырасьць, адкрытасьць, інтэлігентнасьць і імкненьне адстойваць эстэтычныя ідэалы. «Вось тут Парыж ад Віцебска ў гэтым адстае», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.