Дзейны старшыня АБСЭ, ірляндзкі віцэ-прэм’ер Эйман Гілмар заклікаў беларускія ўлады як мага хутчэй адмяніць забарону на выезд на канфэрэнцыю АБСЭ ў Вену Віктару Карняенку.
Спадар Гілмар выказаў вялікі жаль, што беларускія ўлады забаранілі выезд за мяжу сустаршыні грамадзянскай ініцыятывы «За сумленныя выбары» Віктару Карняенку, які быў запрошаны для ўдзелу ў двухдзённай канфэрэнцыі па пытаньнях выбараў. Ён адзначыў, што згодна з абавязаньнямі АБСЭ, якія ўзяла на сябе і Беларусь, «удзел прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці заўсёды займаў цэнтральнае месца ў дзейнасьці АБСЭ».
Амбасадар Янэз Ленарчыч, дырэктар Бюро АБСЭ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, якое займаецца арганізацыяй сустрэчы, адзначыў, што перашкоды паездкам актывістаў-праваабаронцаў і іх удзелу ў мерапрыемствах супярэчаць абавязаньням АБСЭ:
«Беларусь, як і ўсе дзяржавы-ўдзельніцы АБСЭ, узяла на сябе абавязаньне дазваляць сябрам такіх груп і арганізацый мець бесьперашкодны доступ да міжнародных арганізацыяў і падтрымліваць сувязь зь імі».