Peugeot Citroen звальняе 8 тысяч рабочых у Францыі

Аўтаканцэрн Peugeot Citroen мае намер скараціць 8 тысяч працоўных месцаў на заводах у Францыі ў сувязі са спадам на эўрапейскім рынку ў першым квартале сёлета
Кампанія плянуе прапанаваць супрацоўнікам, якія трапілі пад скарачэньне, працоўныя месцы на іншых заводах.

Peugeot Citroen — найбуйнейшы францускі аўтавытворца і другі ў Эўропе пасьля нямецкага Volkswagen.