У доме сустаршыні кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктара Карняенкі ў Фаніпалі прайшоў ператрус паводле санкцыі пракурора.
18:00 У Карняенкі канфіскавалі наклад бюлетэняў «За справядлівыя выбары»
Да 18-й гадзіны ператрус у доме Віктара Карняенкі скончыўся. Міліцыянты, якія праводзілі ператрус, вырашылі канфіскаваць друкаваную прадукцыю, якую знайшлі.
Карняенка: «Гэта цалкам законна надрукаваны бюлетэнь грамадзкай кампаніі „За справядлівыя выбары“, але ўвесь наклад міліцыянты будуць забіраць. Гэта 76 пачак па тысячы бюлетэняў. Забіраюць іх у Дзяржынскі РАУС, а куды далей — ня ведаю. Мы будзем абскарджваць гэтыя дзеяньні, калі параімся з праваабаронцамі».
16:50 «Да мяне прыехалі міліцыянты Сяргей Бацяноўскі і Васіль Галіцкі. Сказалі, што будуць шукаць нібыта нейкую друкаваную прадукцыю. У дадзены момант вобшук не пачыналі — чакаюць сьведак», — паведаміў «Свабодзе» Віктар Карняенка.
Раніцай 12 ліпеня лідэр кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка вылятае ў Вену для ўдзелу ў Дадатковай нарадзе па чалавечым вымярэньні на тэму будучых выбараў у Беларусі. На нарадзе зьбіраецца прысутнічаць старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына.