Кніга «Імёны Свабоды», якая выйшла ў сьвет у 2007 годзе, складаецца з 261 эсэ пра знакамітых і малавядомых герояў айчыннай гісторыі ХVIII—XXI стагоддзяў. Яны кіравалі нацыянальна-вызвольнымі паўстаньнямі, выдавалі незалежныя газэты, стваралі ўнікальныя музэі, пісалі кнігі. Гэта дзякуючы іх настойлівай і самаахвярнай працы — цягам стагодзьдзяў — Беларусь сёньня існуе як незалежная краіна.
Аўтар кнігі Ўладзімер Арлоў — нашым госьцем.
— Уладзімер, адны толькі вашы падзякі ўсім тым, хто дапамагаў у стварэньні кнігі «Імёны Свабоды», займаюць дзьве з паловай старонкі. Мяркуючы па гэтых сьпісах удзячнасьці, праца была нялёгкай. А што давалася найцяжэй — пошукі невядомых фактаў, ці магчымыя сумненьні ў «пантэоннасьці» таго ці іншага героя?
— Наконт «пантэоннасьці» адразу зазначу, што ў «Імёнах» — побач з тымі, хто сапраўды заслужыў сабе месца ў нацыянальным пантэоне — ёсьць героі, якія
на гэта зусім не прэтэндуюць. Але асабіста для мяне другія ня менш важныя за першых. Каб нацыя дарасла да пантэону, трэба тысячы й тысячы безыменных герояў і гераіняў. Гэта яны ляжаць у брацкіх магілах паўстанцаў, з голымі рукамі прарываюць ланцугі паліцыі або цяжка ўзброенага спэцназу, перавязваюць раны інсургентам розных эпохаў... Вы марна будзеце шукаць у беларускіх энцыкляпэдыях імя аднаго з герояў кнігі, змагара 1863 году Адама Пуслоўскага, жыцьцё якога кулі расейскіх катаў абарвалі на дваццаць першым годзе. Адам удзельнічаў у паўстаньні ўсяго адзін дзень, аднак і гэтага хапіла, каб Мураўёў-вешальнік падпісаў сьмяротны прысуд. А вось прыклад з нашага часу — работніца Менскага трактарнага заводу Вера Церлюкевіч, тая, для многіх безыменная жанчына, якая падчас дэмакратычных вулічных акцыяў 1990-х заўсёды апыналася ў самых гарачых кропках і абавязкова выратоўвала кагосьці з рук разьюшаных «ахоўнікаў парадку», плоцячы затрыманьнямі, правакацыямі, звальненьнямі з працы. З палітычных матываў Веру «папрасілі» нават з пасады прыбіральшчыцы ў кавярні... А што давалася найцяжэй? Стасункі з тымі сваякамі маіх герояў, для каго апошнія ня сталіся прыкладам або, прынамсі, асобамі, вартымі ўдзячнай памяці й пашаны. Ад адной такой дачушкі я пакутліва доўга ня мог атрымаць бацькавых фотаздымкаў, а калі нарэшце дачакаўся, выявілася, што вяртаць іх неабавязкова. Па зразумелых прычынах не хачу называць імёнаў. Але такія выпадкі былі адзінкавыя.
— Вашу кнігу галоўны бібліятэкар Свабоды Аляксандар Лукашук назваў «энцыкляпэдыяй любові». І пералічыў, дзе гэтая энцыкляпэдыя магла б быць выкарыстаная — напрыклад, пры перайменаваньні вуліцаў і плошчаў. А ці сам аўтар бачыць сваю кнігу ў якасьці такога дапаможніка?
Бачу і веру, што гэткім дапаможнікам яна магла б быць. Можа, і неўзабаве, бо пачынаецца год Каліноўскага, а сярод пэрсанажаў кнігі — дзясяткі ягоных паплечнікаў. Чаму б у Вушачах не назваць вуліцу імем земляка Арцёма Вярыгі-Дарэўскага, што не вярнуўся з Сыбіры? Ці ёсьць у Камянцы вуліца народжанага ў тамтэйшай вёсцы Шастакова Рамуальда Траўгута, які пасьля баёў у Беларусі й раненьня быў выратаваны маладой сувязной інсургентаў Элізай Ажэшкай, дабраўся да Варшавы і стаў на чале ўсяго паўстаньня? А мо ў Менску зьявіцца вуліца Камілы Марцінкевіч? Магу адразу прапанаваць цяперашнюю Калектарную. Як шмат кажа гэтая назва розуму й сэрцу менчукоў! У тапаграфічнай камісіі Менгарвыканкаму ды ў Міністэрстве юстыцыі, што атабарылася на Калектарнай, магчыма, ужо высьветлілі, што Каміла не была маладафронтаўкай.
— Перадача «Імёны Свабоды» мела на кожнае імя толькі дзьве з паловай хвіліны. Гэткі сапраўды энцыкляпэдычны фармат застаўся і ў кнізе. Хто з герояў яўна не ўмяшчаўся са сваім жыцьцяпісам у тыя дзьве з паловай хвіліны і тры старонкі?
— У дзьве з паловаю хвіліны і тры старонкі не хацеў зьмяшчацца ніхто. Але, калі ты ўжо ўзяўся за сваю аўтарскую «энцыкляпэдыю» (нават калі гэта «энцыкляпэдыя любові»), то мусіш неяк угаварыць герояў зразумець аўтара й дараваць яму. Хтосьці, праўда, пагадзіўся адно пры ўмове, што потым возьме сваё ў аповесьці ці апавяданьні. Да прыкладу, паўстанец 1831 году Міхал Валовіч, які з парыскай эміграцыі вярнуўся на радзіму, каб працягваць збройнае змаганьне.
— Мы звыкла любім паўтараць, каго Беларусь падаравала сьвету, называючы імёны Дастаеўскага, Шастаковіча, Касьцюшкі... А калі пайсьці ад адваротнага: каго з іншаземцаў Беларусь уцягнула ў сваё гравітацыйнае поле?
— «Імёны Свабоды» спрабуюць адказаць і на такое пытаньне. Ліцьвінскім патрыётам і адным з кіраўнікоў падпольнага камітэту, што рыхтаваў нацыянальна-вызвольнае паўстаньне 1863 году, стаў народжаны ў Барсэлёне італіец Ахіла Банольдзі. Пазьней, у эміграцыі, падчас Парыскай камуны ён камандаваў швадронам і ў перапынках паміж баямі сьпяваў сваім жаўнерам беларускія песьні
на вершы Яна Чачота, а паміраючы ад ранаў, мроіў Вільню. Немка Юліяна Мэнке арганізоўвала Віленскую беларускую гімназію, беларускія настаўніцкія курсы, стала каханай і нарачонай Івана Луцкевіча. Яму прысьвечаная мужная, сьветлая і журботная кніга Юліяны «Мае ўспаміны», якая на пачатку 1990-х выйшла ў любай сэрцу аўтаркі Вільні з прадмоваю Лявона Луцкевіча. Грузінка Тамара Цулукідзэ зрабілася беларускай пісьменьніцай і перакладчыцай. Расеец Аляксей Філіпчанка — праваабаронцам, якому пасьля трагічнай сьмерці прысудзіла сваю першую прэмію «Хартыя-97». Каб не русак-екацярынбуржац Уладзімер Мулявін, сотні тысячаў, а мо і мільёны беларусаў, у тым ліку і аўтар «Імёнаў Свабоды», маглі б так і не далучыцца да нацыянальнага космасу. Яшчэ адзін этнічны расеец, народжаны на Ўрале Андрэй Грабаў вучнем 8-ай клясы" 2-й наваполацкай школы зьмясьціў у самвыдавецкім часопісе «Блакітны ліхтар» вершы, дзе былі радкі: «Рушу па Беларусі... У небе маланка палае.
Пад прыгнётам усходнім стогне наша зямля. Песьні жальбы лунаюць ад краю да краю...». Не выключаю, што менавіта згаданыя радкі маглі каштаваць яму жыцьця: у савецкім войску, дзе зь беларускім нацыяналістам зноў і зноў праводзілі гутаркі «асабісты», Андрэя знайшлі аднойчы на варце нежывым... Калі нацыянальная культура прыцягвае і робіць сваімі прадстаўнікоў іншых народаў, у гэтай культуры ёсьць будучыня.
— Кніга «Імёны Свабоды» — гэткі своеасаблівы пантэон нацыянальных герояў. У іх ліку ўсяго некалькі асобаў глядзяцца, як на маю думку, дзіўнавата. Адзін зь іх — Іван Саланевіч, аўтар вядомай у свой час кнігі «Расея ў канцлягеры». Антыкамуніст, але не беларускі патрыёт. Мне здаецца, яму ў вашай кнізе дужа некамфортна...
— Погляды Івана Саланевіча, чыя эвалюцыя прывяла яго да ідэяў «народнай манархіі» й «дыктатуры праваслаўнага сумленьня», мне бясконца чужыя. Але выклікаюць глыбокую павагу тыя неверагодныя энэргія й палымянасьць, зь якімі наш суайчыньнік змагаўся з бальшавікамі. Уцёкі Саланевіча разам з сынам і братам з ударнай будоўлі Беламорска-Балтыйскага каналу калісьці зрабіліся эўрапейскай сэнсацыяй. Кнігу Саланевіча «Расея ў канцлягеры», якая выйшла ў 1936 годзе, я магу параўнаць з кнігай «У капцюрох ГПУ» іншага героя «Імёнаў Свабоды» Францішка Аляхновіча. Абедзьве гэтыя кнігі былі перакладзеныя на асноўныя эўрапейскія мовы. Яны значна раней за «Ахіпэляг Гулаг» Аляксандра Салжаніцына расказалі сьвету праўду пра нялюдзкую сталінскую сыстэму.
— Сярод «імёнаў Свабоды» і паэтка Леся Беларуска — асоба мітычная. Гэтая містыфікацыя належыць Валянціне Коўтун, якой ужо няма сярод нас. Ці будзе Леся Беларуска ў наступных выданьнях вашай кнігі? І як увогуле вы ставіцеся да падобных містыфікацый?
— Наогул, да таленавітых літаратурных містыфікацыяў я стаўлюся з захапленьнем. Уся літаратура, паводле гамбурскага рахунку, — гульня. Ці, прынамсі, павінна такой быць. Рамэн Гары ў выніку бліскучай містыфікацыі ўжо як Эміль Ажар другі раз атрымаў Ганкураўскую прэмію. Хто насьмеліцца сьцьвярджаць, што Эміля Ажара не існавала? Дарэчы, з прыкметным павелічэньнем колькасьці беларускіх літаратурных прэміяў дадатковыя шанцы на падобныя містыфікацыі зьяўляюцца і ў айчынных пісьменьнікаў... Што да гісторыі зь Лесяй Беларускай, то ёсьць акалічнасьці, якія не дазваляюць мне паставіць тут кропку. На жаль, галоўныя «фігуранты справы» — Валянціна Коўтун і Васіль Малагуша — ужо ў нябеснай Беларусі. Тым ня менш, у Менскім абласным краязнаўчым музэі ў Маладэчне ёсьць супрацоўнікі, якія ўпэўненыя, што Леся Беларуска (Ларыса Марозава) — рэальная асоба, і працягваюць пошук зьвестак пра зямлячку.
— Прэзэнтацыі «Імёнаў Свабоды» праходзілі ў розных рэгіёнах Беларусі. Якая зь іх найбольш запомнілася?
— Найбольш запомніліся — і адметнай атмасфэраю, і шматлюднасьцю, і асаблівай усхваляванасьцю сустрэчы, што адбываліся ў храмах — у касьцёлах Андрэя Баболі ў Полацку і Найсьвяцейшага Цела Ісуса ў Наваполацку, Сьвятой Тройцы ў Глыбокім і ў Росіцы, ва ўніяцкіх парафіях Язафата Кунцэвіча і Сьвятога Язэпа... І, вядома, самая першая прэзэнтацыя ў Менску, на якой прысутнічалі нашчадкі, сваякі й сябры маіх герояў. Назаўтра балела рука: падпісаў 200 кніжак.
— І пытаньне традыцыйнае, на якое адказваюць усе ўдзельнікі «Бібліятэкі Свабоды». Якую кнігу з гэтай сэрыі, на вашу думку, варта перавыдаць?
— Я перавыдаў бы ўсю бібліятэку (практычна кожная кніга ўжо зрабілася рарытэтам), але з адной умоваю: у кнізе Вячаслава Ракіцкага «Сто адрасоў Свабоды» на месцы пустых белых «вокнаў» павінны зьявіцца фотаздымкі.

А што давалася найцяжэй? Стасункі з тымі сваякамі маіх герояў, для каго апошнія ня сталіся прыкладам або, прынамсі, асобамі, вартымі ўдзячнай памяці й пашаны. ...

Калі нацыянальная культура прыцягвае і робіць сваімі прадстаўнікоў іншых народаў, у гэтай культуры ёсьць будучыня ...