На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў дзьве брыгады цэху зборкі трактароў працягваюць пратэставаць супраць зьмяншэньня сумы даплат да заробку.
Другі дзень на прадпрыемстве працуе камісія, якая правярае, ці абгрунтаваныя патрабаваньні рабочых. Пратэстоўцы ўступілі ў незалежны прафсаюз.
Пратэст працаўнікоў пачаўся 9 ліпеня. Як сьцьвярджаюць пратэстоўцы, у гэты дзень яны наагул адмовіліся працаваць, хоць і знаходзіліся на сваіх працоўных месцах. Учора, як паведаміў адзін з работнікаў, людзі таксама выйшлі на працу, але выконвалі яе надзвычай марудна. За зьмену не сабралі й трох трактароў.
"Учора мы чакалі дырэктара. Ён быў у камандзіроўцы. Яго адклікалі зь Нямеччыны. Пакуль з намі яшчэ не сустракаўся. Учора ў нас была камісія зь Менскага трактарнага заводу. Наводзіла шухер. Разьліковыя ў нас пазабіралі. Пералічвалі ўсё цалкам. З цэхавым начальствам ніхто не размаўляе. Адзінае, што ў іншыя цэхі хацелі перавесьці трох чалавек, але ж цяпер пераводзяць толькі аднаго«,— паведаміў працаўнік-пратэстовец.
Атрымаць інфармацыю пра становішча на заводзе ад адміністрацыі не ўдалося. На спробу пагутарыць з дырэктарам прадпрыемства Аляксандрам Аграновічам той адказаў:
«Я вам інтэрвію ніякіх даваць не зьбіраюся. Да пабачэньня!»
Сёньня стала вядома, што з заводу звольніўся намесьнік дырэктара па кадрах, сацыяльным разьвіцьці і ідэалягічных пытаньнях Пётра Слабадчук. Пра гэта паведаміў ён сам, адказваючы на пытаньне пра сытуацыю на прадпрыемстве:
«Вы мяне выбачайце, я не магу вам даць ніякай інфармацыі, таму што я больш там не працую. Усё, да пабачэньня, хлопцы. Больш мне не тэлефануйце з вашымі пытаньнямі», — заявіў Пётра Слабадчук.
На тэрыторыю заводу не пусьцілі сёньня старшыню суполкі Незалежнага прафсаюзу Беларускага Міхаіла Кавалькова. Выдадзены ўчора пропуск сёньня быў заблякаваны.
«Магчыма, гэта зьвязана з учорашнімі падзеямі. Людзі да нас зьвярнуліся. Уступілі ў наш прафсаюз. Усяго васямнаццаць чалавек. Будзем цяпер адсочваць сытуацыю — як з гэтымі людзьмі будуць паступаць — і калі будуць нейкія парушэньні, будзем іх бараніць усімі сродкамі, якімі можам. Што да мяне, то супраць мяне гэтыя рэпрэсіі і не спыняліся. Яны пачаліся яшчэ летась 28 лістапада й працягваюцца дагэтуль», — камэнтуе сытуацыю Міхаіл Кавалькоў.
Прычынай для пратэсту працаўнікоў заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў стала недаплата прэміяльных. Як сьцьвярджаюць пратэстоўцы, у сярэднім сума недаплаты сягае мільёна рублёў. У адміністрацыі сьцьвярджаюць, што працаўнікі не зарабілі ста працэнтаў прэміі. Пра тое, што прэміі зьменшаныя на 45 працэнтаў, людзі даведаліся, калі атрымалі разьліковыя квіткі, і тут жа заявілі цэхаваму начальству, што адмаўляюцца працаваць.