11 ліпеня журналіста Андрэя Пачобута выклікалі ў Гарадзенскае абласное ўпраўленьне Сьледчага камітэту.
Яму паведамілі, што створаная сьледчая група, якая займаецца ягонай крымінальнай справай. Раней сьледчы быў адзін.
Праведзена паўторная экспэртыза фільму пра Андрэя Пачобута «Skazany na polskość», паказанага БелСАТам і трэцяй праграмай Польскага тэлебачаньня. Журналісту паведамілі, што адзін з экспэртаў даў заключэньне: складу злачынства няма.
Тым часам іншы экспэрт настойвае, што гэта ня так і, у прыватнасьці, можна казаць пра дыскрэдытацыю РБ у гэтым фільме. Пра гэта паведаміў нашаму радыё сам Андрэй Пачобут.
30 ліпеня Андрэя Пачобута выпусьцілі са сьледчага ізалятара Гарадзенскай турмы № 1.
Ён быў арыштаваны 21 чэрвеня і мае статус абвінавачанага паводле крымінальнага артыкула 367, частка 2 — «Паклёп у адносінах да прэзыдэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў СМІ, учынены асобай, якая раней была асуджана за паклёп альбо зьнявагу».
Паводле Крымінальнага кодэксу журналіста могуць пакараць абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленьнем волі на такі ж тэрмін.
5 ліпеня 2011 году Ленінскі суд Горадні вынес рашэньне, згодна зь якім Пачобут быў апраўданы паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу (абраза прэзыдэнта Беларусі), але прызнаны вінаватым паводле часткі 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэксу (паклёп на прэзыдэнта).