Сакратар Цэнтравыбаркаму Беларусі Мікалай Лазавік шкадуе, што Беларусь накіравала запрашэньне АБСЭ даслаць сваю місію для назіраньня за маючымі адбыцца выбарамі ў Палату прадстаўнікоў.
«Няхай я падамся апазыцыянэрам, але я ня згодны, што кіраўніцтва краіны вырашыла запрасіць місію назіральнікаў ад АБСЭ», — заявіў Лазавік.
«Я зьняверыўся ў аб’ектыўнасьці заключэньняў, якія рыхтуе місія назіральнікаў ад АБСЭ», — патлумачыў ён.
«У папярэдняй справаздачы гэтай місіі была станоўчая ацэнка прэзыдэнцкіх выбараў, але чыноўнікі з Брусэлю і Варшавы ў выніку падрыхтавалі нэгатыўнае заключэньне», — сказаў сакратар ЦВК.
Пры гэтым Лазавік заявіў, што «ў аснову выніковай справаздачы місіі АБСЭ пра прэзыдэнцкія выбары 2010 году пакладзена не аб’ектыўная ацэнка, а ацэнка пад назвай «Плошча».
Сакратар ЦВК сказаў, што, прымаючы рашэньне запрасіць назіральнікаў ад АБСЭ на гэтыя парлямэнцкія выбары, «МЗС Беларусі сказаў — давайце ня будзем абвастраць адносіны — хай прыедуць», перадае Інтэрфакс.
11 ліпеня намесьніца кіраўніка беларускай дэлегацыі ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Ніна Мазай паведаміла: «Мы запрасілі своечасова назіральнікаў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ на выбары ў Нацыянальны сход Беларусі, якія адбудуцца 23 верасьня».

МЗС Беларусі сказаў — давайце ня будзем абвастраць адносіны — хай прыедуцьМікалай Лазавік