Сьледчыя органы правядуць праверку ў дачыненьні да Зьмітра Дашкевіча, лідэра не зарэгістраванага ў Беларусі «Маладога фронту».
«З папраўчай калёніі ў Глыбоцкі раённы аддзел Сьледчага камітэту паступілі матэрыялы праверкі ў дачыненьні да Дзьмітрыя Дашкевіча для дачы прававой ацэнкі», — паведаміла Інтэрфаксу прадстаўніца СК па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова.
Яна кажа, што праверка будзе доўжыцца 10 сутак, а калі неабходна, то будзе падоўжаная да 30-ці сутак.
10 ліпеня палітвязень Зьміцер Дашкевіч напісаў начальніку глыбоцкай калёніі, дзе адбывае пакараньне, заяву, якую зьдзекліва назваў «яўка з павіннаю».
Паводле нявесты Зьмітра Насты Палажанкі, 6-га ліпеня адміністрацыя калёніі падала ў СК матэрыялы, каб завесьці супраць палітвязьня новую крымінальную справу за «невыкананьне рэжыму калёніі».
Зьміцер Дашкевіч амаль адразу пасьля выхаду ў атрад быў зьмешчаны ў штрафны ізалятар на 13 сутак. Пазьней Дашкевіч даведаўся, што яму дадалі некалькі сутак зьняволеньня ў ізалятары нібыта за парушэньні, якія ён зьдзейсьніў раней.
У адказ на верагодную новую крымінальную справу Дашкевіч напісаў адміністрацыі калёніі дакумэнт пад назвай «Яўка з павіннаю». У ім палітвязень піша, што прызнае сябе вінаватым у тым, што сьвядома адмаўляецца выконваць некаторыя патрабаваньні адміністрацыі калёніі, якія лічыць незаконнымі.
«Каб спрасьціць працу правакатарам, агентам і Сьледчаму камітэту, я адмаўляюся выконваць любыя патрабаваньні адміністрацыі любой калёніі, у якой я буду знаходзіцца. Раю беларускім спэцслужбам асудзіць мяне на максымальны тэрмін, прадугледжаны арт. 411 КК РБ, пры гэтым рыхтуючы на мяне новыя крымінальныя справы ў кожнай новай калёніі», — напісаў Зьміцер Дашкевіч.
Калі Зьмітра Дашкевіча прызнаюць вінаватым, яму могуць дадаць да турэмнага тэрміну яшчэ год зьняволеньня і перавесьці ў іншую калёнію.
Зьмітра Дашкевіча затрымалі напярэдадні падзеяў Плошчы-2010 і асудзілі на 2 гады. Ён мае выйсьці на свабоду 18 сьнежня 2012 году.

Дашкевіч напісаў зьдзеклівую «яўку з павіннаю»