Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР’Е:
Па ўсёй краіне сонечна, без ападкаў, тэмпэратура +22-+26
У Беларусі і ў сьвеце
Менск, у офісе праваабарончага цэнтру «Вясна» (пр. Незалежнасьці, 78а-48) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя актывістаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» па выніках фармаваньня акруговых выбарчых камісій. Пачатак у 10.00.
Менск, у Доме ўраду адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная рэзалюцыі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ па Беларусі, прынятай на штогадовай сэсіі гэтай арганізацыі ў Манака. Пачатак у 10.00.
Менск, у нацыянальным прэсавым цэнтры — прэсавая канфэрэнцыя прадстаўнікоў Цэнтральнай выбарчай камісіі наконт вынікаў фармаваньня акруговых выбарчых камісій. Пачатак у 11.00.
Менск, у Беларусь прыбудзе новы пасол Вялікабрытаніі Брус Бакнелл.
Масква, візыт прадстаўнікоў сірыйскай апазыцыі ў Расею
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1496: Гародня атрымала поўнае магдэбурскае права.
1613: Каранацыя Міхаіла Фёдаравіча, першага цара маскоўскага з дынастыі Раманавых.
1660: Войска Міхаіла Казіміра Паца прыступам вызваліла Вільню ад маскоўскага войска.
1705: У Сафійскім саборы ў Полацку маскоўскі цар Пётр І забіў 5 манахаў-базыльянаў.
1995: Выхад першага нумару газэты «Народная воля».
1995: Забойства 8000 басьнійскіх мусульман — мужчын і хлопчыкаў — салдатамі войска басьнійскіх сэрбаў у паселішчы Срэбраніца.
2007: Ватыкан выступіў з заявай, у якой Рымскі прастол названы адзіным нашчадкам першапачатковай царквы, заснаванай Ісусам Хрыстом.
У гэты дзень нарадзіліся:
1932: Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, пэдагог, народны мастак Беларусі
У гэты дзень памерлі:
969: Вольга, княгіня Кіеўская
Ёсьць нагода
Сусьветны дзень народанасельніцтва
Сусьветны дзень чакаляды
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Мы кожны дзень на парахавой бочцы. Хто нам можа адказаць, што будзе заўтра-пасьлязаўтра? З газэтай, з кожным з нас, з нашымі чытачамі? І тым ня менш, мы працуем. Працуем насуперак здароваму сэнсу.
Іосіф Сярэдзіч, рэдактар газэты «Народная воля»
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
Пляцоўка Астравецкай АЭС знаходзіцца на тэктанічным разломе
Колькі засталося Лукашэнку?
Мікіта Ліхавід зноў у карцэры. Яшчэ на 20 сутак
Міхал Карневіч. Як мяне затрымлівалі і судзілі
Афіцыйныя СМІ замоўчваюць «маўклівыя акцыі»