10 ліпеня магілёўскія праваабаронцы зьвярнуліся ў гарвыканкам па дазвол на правядзеньне пікету, прымеркаванага да гадавіны арышту кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.
«Будзем дамагацца дазволу на правядзеньне пікету, каб ім прыцягнуць увагу грамадзкасьці і выказаць пратэст супраць таго, што ў краіне ёсьць палітзьняволеныя. Пікет зьбіраемся правесьці насупраць гарвыканкаму, там, дзе на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах актыўна зьбіраліся подпісы. Гэта прыклад таго, што гэтае месца цалкам прыдатнае для пікетаваньня. 4 жніўня будзе год, як Алеся Бяляцкага арыштавалі. У гэты дзень мы й зьбіраемся правесьці акцыю пратэсту», — паведаміў «Свабодзе» адзін з заяўнікаў пікету.
Заяўку ў гарвыканкам прынесьлі праваабаронцы Аляксей Колчын і Барыс Бухель. Абодва былі ў цішотках з надпісам «Свабоду Алесю Бяляцкаму». Інцыдэнтаў падчас падачы заяўкі не было.
Заяўку ў гарвыканкам прынесьлі праваабаронцы Аляксей Колчын і Барыс Бухель. Абодва былі ў цішотках з надпісам «Свабоду Алесю Бяляцкаму». Інцыдэнтаў падчас падачы заяўкі не было.