Эўрадэпутат Марэк Мігальскі абурыўся тым, што міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International надае мала ўвагі праблемам палітвязьняў у Беларусі, а займаецца другаснымі пытаньнямі.
Марэк Мігальскі пасьля дыскусіі ў Камітэце па культуры Эўрапарлямэнту з прадстўніком Amnesty International Пэтэрам Франкенталем, напісаў у блогу, што «не паверыў сваім вушам». Дыскусія тычылыся міжнародных спартовых падзеяў і пытаньня правоў чалавека з нагоды Алімпіяды ў Лёндане. Франкенталь ад імя сваёй арганізацыі выказаў заклапочанасьць трыма тэмамі: нізкімі заробкамі работнікаў прыдпрыемстваў па вытворчасьці спартовага рыштунку, тым, што кампаніі-спонсары не выконваюць патрабаваньняў аховы навакольнага асяродзьдзя і пэрспэктывамі пашырэньня попыту на паслугі прастытутак у часе Алімпійскіх гульняў. Мігальскі «не паверыў, што гэтыя заявы сыходзяць ад сябра арганізацыі, закліканай займацца абаронай незаконна перасьледаваных і палітычных вязьняў».
«Я заявіў Франкенталю, што абураны ягонай арганізацыяй, якая не прызнала вязьнем сумленьня беларускага палітзьняволенага Сяргея Каваленку толькі таму, што Amnesty International была ня ў стане сьцьвярджаць, што ў часе затрыманьня ён не аказваў супраціву міліцыі. Amnesty International ня можа вырашыць, хто мае рацыю: Каваленка, які заяўляе, што яго зьбілі, альбо міліцыянты, якія кажуць, што гэта яны былі зьбітыя Каваленкам.»
На думку Мігальскага, «Amnesty International мела б больш часу для вызначэньня, хто каго можа зьбіць — адзін чалавек некалькіх міліцыянтаў ці наадварот — калі б не займалася пытаньнямі, якія тычацца кампэтэнцыі прафсаюзаў альбо экалягічных арганізацый». Мігальскі выказаў засьцярогу, што калі АІ будзе займацца неўласьцівымі ёй справамі, яна можа «ператварыцца з паважанай арганізацыі, якая змагалася за права на жыцьцё і свабоду незаслужана арыштаваных, у ідэалягізаваную асацыяцыю лявацкіх актывістаў».
«Я задаў яму два канкрэтных пытаньні: якое стаўленьне Amnesty International да Чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі і зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы? — піша эўрадэпутат Мігальскі ў сваім блогу. — Урэшце ж Беларусь — клясычная дыктатура, дзе апазыцыянэраў забіваюць і садзяць у турму, у Расеі таксама здараюцца падобнага кшталту злачынствы і парушэнні правоў чалавека. Адказ Франкенталя гучаў так: „Amnesty International не зьяўляецца палітычнай арганізацыяй, і таму не ўзьнімае голасу ў гэтай справе.“ Вядома, навошта займацца правамі чалавека ў Беларусі і Расеі? Лепш змагацца за правы працоўных у Манчэстэры, жывёл у Лідсе і прастытутак у Лёндане», — падсумоўвае Марэк Мігальскі свае ўражаньні ад сустрэчы з прадстаўніком міжнароднай праваабарончай структуры.

Я заявіў, што абураны Amnesty International, якая не прызнала вязьнем сумленьня беларускага палітзьняволенага Сяргея Каваленку.