«Абалонь» хоча набыць «Брэсцкае піва»

Украінскі бровар «Абалонь» вядзе перамовы, каб набыць бровар «Брэсцкае піва».
«Такія перамовы вядуцца», — заявіў амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка ў аўторак у Менску, перадае Інтэрфакс.

Чыж, магчыма, хоча набыць «Крыніцу»

Бізнэсовец Юры Чыж каля месяца таму прапанаваў ураду прадаць яму бровар «Крыніца».

Сайту «Заўтра тваёй краіны» неназваны чыноўнік не пацьвердзіў, але і не абверг цікавасьці Чыжа да «Крыніцы». «Хутка ўсё даведаецеся», — сказаў суразмоўца.

«Крыніцу» таксама хацела набыць турэцкая кампанія «Efes Breweries». Аднак беларускія ўлады не задаволіла сума, якую гатовы быў заплаціць за «Крыніцу» «Efes».