6 ліпеня — другая прэзэнтацыя ў Менску новай кнігі выдавецкай сэрыі Радыё Свабода «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду».
Кніга распавядае пра стварэньне, дзейнасьць і сяброў першага нефармальнага беларускага моладзевага аб’яднаньня, якое ўзварушыла савецкі афіцыёз і выхавала сотні сьвядомых беларусаў. Падзеі трыццацігадовай даўніны прыгадвае «майстровец», дызайнэр Ігар Марачкін:
«Гэта той час, тая наша маладосьць, каторая заўсёды будзе цешыць нас. Тое, што мы рабілі ў той час, мы рабілі шчыра, мы рабілі без усякай карысьлівасьці. У нас была вера ў ідэю, якую мы стараліся спраўдзіць і данесьці іншым. Таму мы з галавой кінуліся ў гэты вір. Вывучалі народнае мастацтва, гісторыю Беларусі, мову, пашыралі кола сяброў, далучалі да сябе ўсё новых і новых. І гэта на той час набыло такі маштаб, што ўтварыліся новыя суполкі і ў мастацкай вучэльні, і ў тэхналягічных, і ў політэхнічных установах нашай рэспублікі.
Лёс Майстроўні, лёс людзей складаўся такім чынам, што ствараліся і сем’і. Першай утварылася сям’я Рыгора Панцялеева, мастака, каторы вучыўся на графічным аддзяленьні, таксама сябра наш. Алена, жонка ягоная, працавала пасьля таго, як яны ўжо пабраліся, у першым беларускамоўным садочку выхавацелькай. А трошачкі пазьней і мы з Ірынай пабраліся. Мы пашылі адмыслова строі нацыянальныя, і гэта было першае вясельле на той час, каторае адбывалася па традыцыйным абрадзе і ў традыцыйнай вопратцы. Сьвяточна ўсё адбылося. Сьвяткавалі мы два дні і вельмі шмат было запрошана нашых сяброў з Майстроўні. Гэта — самыя цёплыя, самыя прыемныя ўспаміны і дзякуй Богу, што яны адлюстраваныя ў гэтай кніжцы пра Майстроўню».